wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Мельнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнік. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Мельнік (нар. 5 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова[2]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У пачатку сезона 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0).

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[4] і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[5], пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года[6].

Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[7], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8]. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці».

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[9]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, дапамог ёй па выніках сезона перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 года пакінуў «Арсенал»[10].

У красавіку 2020 года стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльМінск310
2014 (пач.)дубльМінск61
2014Д2Мінск-2251
2015Д1Віцебск140
2017 (1)Д2Баранавічы80
2017 (2)Д2Смаргонь120
2018 (1)Д2Граніт100
2018 (2)Д2Чысць92
2019Д3Арсенал281
2020Д2Ашмяны-БДУФК160
2021Д2Нафтан322

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

  1. Sergey Melnik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ботяновский и Мельник покинули расположении “Славии” (руск.)
  3. Мельник и Комлев пополнили ряды “Витебска” (руск.)
  4. Мельник, Руденок и Одейссо не подошли “Крумкачам” (руск.)
  5. “Сморгонь” объявила о подписании четверых игроков (руск.)
  6. “Сморгонь” покинули 11 футболистов (руск.)
  7. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)
  8. Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)
  9. Дзержинский “Арсенал” представил эмблему и новичков (ФОТО)
  10. Мельник покинул “Арсенал”
  11. Сергей Мельник пополнил ряды “Макслайна”
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2