wd wp Пошук:

ФК Чысць

«Чысць» — беларускі футбольны клуб з пасёлка Чысць (Маладзечанскі раён), заснаваны ў 1998 годзе.

Гісторыя

Клуб «Забудова» быў заснаваны ў 1998 годзе ў горадзе Маладзечна і заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі як фарм-клуб «Маладзечна». Аднак, яшчэ падчас сезона 1998 каманда перадыслакавалася ў пасёлак Чысць. «Забудова» выступала ў Другой лізе да 2003, пасля чаго перайшла ў чэмпіянат Мінскай вобласці пад назвай «Камунальнік». У 2007 клуб атрымаў назву «Забудова-2007», а ў 2009 выйграў чэмпіянат Мінскай вобласці. У 2011 годзе, калі прадпрыемства «Забудова» стала таксама спонсарам каманды «Маладзечна», існавала магчымасць аб’яднання двух клубаў, але ў выніку маладзечанскі клуб проста змяніў назву на «Забудова».

У пачатку 2016 года клуб пад назвай «Забудова-Строй» заявіўся ў Другую лігу[2]. Як і раней, капітанам каманды застаўся 55-гадовы Мікалай Мятліцкі[3]. «Забудова-Строй» прайшла сезон у сярэдзіне табліцы, падпіраючы прэтэндэнтаў на медалі, і атрымала выніковае 6-е месца з 13. У пачатку 2017 года клуб змяніў назву на «Чысць». Пасля няўдалага пачатку сезона 2017 «Чысць» хутка замацавалася сярод лідараў Другой лігі, і ўлетку, перагнаўшы «Клецк», апынулася на другім радку. Упэўнена правёўшы чэмпіянат, каманда за некалькі тураў да фінішу забяспечыў сабе выхад у Першую лігу, атрымаўшы выніковае другое месца.

У сезоне 2018 каманда захавала асноўных ігракоў, трохі ўзмацніўшыся маладымі футбалістамі з Першай лігі і дубляў каманд Вышэйшай лігі. Нягледзячы на тое, што «Чысць» шмат забівала ў Першай лізе, рэдкія нічыі часцей змяняліся разгромнымі паражэннямі, у выніку каманда хутка апынулася ўнізе табліцы. Улетку склад каманды значна абнавіўся, у арэнду было ўзята шмат ігракоў з дубля мінскага «Дынама», аднак вынікі каманды істотна не палепшыліся. Прайграўшы ў 27-м туры (за тры туры да фінішу) асноўным канкурэнтам «Баранавічам» (1:2), «Чысць» датэрмінова заняла апошняе месца і выбыла ў Другую лігу.

У красавіку 2019 года каманда змяніла назву на «Андэрдог». Спонсарам каманды стаў бізнесмен Аляксей Ерамчук, склад быў сабраны ў асноўным з былых дублёраў клубаў Вышэйшай лігі[4]. На працягу сезона «Андэрдог» быў адным з прэтэндэнтаў на прызавыя месцы, аднак у выніку фінішаваў чацвёртым. Тым не меней, спыненне існавання магілёўскага «Дняпра», які з новай юрыдычнай асобай пачаў выступы з Другой лігі, дазволіла «Андэрдогу» заявіцца ў Першую лігу. У пачатку 2020 года каманда рыхтавалася да сезона ў Першай лізе, гуляючы таварыскія матчы і запрашаючы на прагляды ігракоў. У лютым з’явілася інфармацыя аб магчымым аб’яднанні «Андэрдога» з «Маладзечна», каб аб’яднаны клуб удзельнічаў у Першай лізе. Планавалася, што бюджэт будзе фарміравацца напалову з прыватнага капіталу, напалову ад дзяржаўнай дапамогі. Калі ж у пачатку сакавіка Маладзечанскі райвыканкам пагадзіўся ўкладваць толькі нязначны працэнт бюджэту, інвестар Аляксей Ерамчук вырашыў увогуле пакінуць клуб. 16 сакавіка 2020 года клуб не быў дапушчаны да працэсу ліцэнзавання ў Першай лізе ў сувязі з непаданнем патрэбных дакументаў ва ўсталяваныя тэрміны[5]. Тады ж каманду пакінуў галоўны трэнер Дзяніс Мятліцкі, яна перастала гуляць таварыскія матчы, а ігракі, якія планаваліся пад Першую лігу, разышліся па іншых клубах. Тым не меней, клуб пакідаў магчымасць удзелу ў Другой лізе. У красавіку каманда вярнула назву «Чысць», а неўзабаве вырашыла адмовіцца ў сезоне 2020 выступаць на рэспубліканскім узроўні.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1998Другая — А (Д3)726134931–1943
1999Другая — А (Д3)724117625–19401/16 фіналу
2000Другая — А (Д3)1122531429–35181/8 фіналу
2001Другая (Д3)13341251738–58411/32 фіналу
2002Другая (Д3)924831324–5227
2003Другая (Д3)722821224–34261/16 фіналу
2004Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)8241031148–3233
2005Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)82285937–3629
2006Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б31463535–2721
Фінальны этап814221022–508
2007Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б61891833–3228
Фінальны этап820160455–1648
2009Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)126184465–2158
2010Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)224182479–2456
2011Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)62699851–41361/32 фіналу
2012Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)826941355–6231
2013Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)924711650–7322
2014Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А71881955–6225
Стыкавыя матчы за 13-е месца14Няяўка на гульню з «Капылём» (0:3)
2015Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)9261041267–7234
2016Другая (Д3)62496937–37331/32 фіналу
2017Другая (Д3)226202481–27621/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2018Першая (Д2)1528172030–89101/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2019Другая (Д3)428156774–42511/32 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 9 лістапада 2018.
  2. Забудова: команда Метлицких(недаступная спасылка)
  3. «Если хотите моей смерти — перестану играть». Николай Метлицкий — о том, как в 55 лет задавать тон во второй лиге
  4. В Д3 жизнь бурлит: новые спонсоры, страсти по африканцам и игроки, которых вы точно знаете
  5. “Андердог” не допущен к лицензированию сезона-2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Чысць
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных