У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мельнік. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Мельнік (нар. 5 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца рагачоўскага «Макслайна».
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.
Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова[2]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У пачатку сезона 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0).
У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[4] і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[5], пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года[6].
Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[7], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8]. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці».
У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[9]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, дапамог ёй па выніках сезона перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 года пакінуў «Арсенал»[10].
У красавіку 2020 года стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым іграком асновы.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[11].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() | 31 | 0 |
2014 (пач.) | дубль | Мінск | ![]() | 6 | 1 |
2014 | Д2 | Мінск-2 | ![]() | 25 | 1 |
2015 | Д1 | Віцебск | ![]() | 14 | 0 |
2017 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() | 8 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() | 12 | 0 |
2018 (1) | Д2 | Граніт | ![]() | 10 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Чысць | ![]() | 9 | 2 |
2019 | Д3 | Арсенал | ![]() | 28 | 1 |
2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 16 | 0 |
2021 | Д2 | Нафтан | ![]() | 32 | 2 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].