wd wp Пошук:

Партрэтная галерэя роду Сапегаў

Партрэтная галерэя роду Сапегаў у Кодзені — збор партрэтаў прадстаўнікоў роду Сапегаў, створаных у адзіным стылі, які першапачаткова размяшчаўся ў Кодзенскім касцёле Святой Ганны[1].

Гісторыя

Ініцыятарам стварэння родавай галерэі быў троцкі ваявода Казімір Уладзіслаў Сапега. Хутчэй за ўсё, ён выдумаў легендарных продкаў, якія выводзіліся ад Пунігайлы, альбо Сунігайлы. Збор партрэтаў прадстаўнікоў роду Сапегаў быў замоўлены яго сынам Янам Фрыдэрыкам Сапегам, канцлерам літоўскім, у 1709 годзе для «пашырэння хвалы Сапежынскага Дому». У Аддзеле графікі Нацыянальнага музея ў Кракаве знаходзіцца альбом з праектам рысункаў коданьскай партрэтнай генеалогіі (MNK, sygn.Ew.III/Rys./5803). Ён быў задуманы адпаведна радзівілаўскаму Icones, створанаму ў 1646—1653 гадах для Багуслава Радзівіла. М. Каламайска-Саід параўноўвае мастацкія вартасці сапежынскага і радзівілаўскага альбомаў і сапежынскі ацэньвае вышэй. З гэтага альбома ў 1709 годзе былі зроблены алейныя партрэты коданьскай табліцы[2].

Падчас яе стварэння Ян Фрыдэрык Сапега карыстаўся дапамогай прадстаўніка чарэйскай лініі, гетмана вялікага літоўскага Казіміра Яна, які сам моцна ангажаваўся ў стварэнне родавай славы. Ян Фрыдэрык пазычаў у Юзафа Францішка для капіявання партрэты Сапегаў, якіх не хапала. Ён быў у цесным кантакце з Юзафам Аляксандрам Ябланоўскім, аўтарам Трактата пра польскія фаміліі (Traktat o familiach polskich)[2].

У 1731 годзе Ян Фрыдэрык замовіў аналагічную гравюру Ёгану Фрыдрыху Мыліюсу. У 1750 годзе да галерэі дадаліся партрэты яшчэ трох Сапегаў, намаляваныя Аўгустынам Мірысам[2].

Гравюра генеалагічнай табліцы з Коданьскага касцёла. Юзаф Лоскі, 1855 

Пасля смерці заказчыка, які памёр без нашчадкаў, гэтая табліца больш за 100 гадоў пылілася ў коданьскім касцёле. У 1842 годзе там яе ўбачыў Ю. І. Крашэўскі. У 1855 годзе Юзаф Лоскі перамаляваў табліцу і тэкст да яе. У 1857 годзе ў варшаўскай афіцыне М. Фаянса выйшла літаграфія, на якой пададзена генеалагічная табліца роду Сапегаў у выглядзе 75 партрэтаў прадстаўнікоў коданьскай галіны гэтага славутага роду. Яна абапіралася на кодзенскую партрэтную галерэю[2].

Пасля студзеньскага паўстання, у 1875 годзе, кодзенскі касцёл, дзе знаходзілася партрэтная галерэя, быў закрыты расійскімі ўладамі і перароблены на царкву, а партрэты перавезены ў замак Леана Сапегі ў Красічыне(укр.) бел.. У 1898 годзе пра табліцу ўзгадаў Юзаф Прушкоўскі (псеўданім J.K.P. Podlasiak) у манаграфіі «Кодань Сапегаў. Яго касцёлы і старажытны абраз Маткі Боскай Коданьскай (de Guadelupe) з даўніх і сучасных крыніц» (Pruszkowski Józef. Kodeń Sapiehów. Jego kościoły i starożytny obraz Matki Boskiej Kodeńskiej (de Guadelupe) z dawnych i współczesnych zródeł, Кrаków, 1898)[2].

Апісанне

Ён уяўляў з сябе каласальны па памерах (11 х 8 м) збор 76 аднолькавых прамавугольных выяваў, размешчаных у 9 шэрагаў, абкружаных адной рамай, увенчанай княскай мітрай і стужкай з надпісам GENEALOGIA SAPIEHARUM. Яшчэ ў 1811 годзе партрэтаў было 79, але потым 4 з найніжэйшага шэрагу зніклі. Аўтар твора невядомы, хаця М. Каламайска-Саід называе некалькі мастакоў, якія працавалі на Сапегаў (Ян Самуэль Моцк, Мацей Стружыньскі, Сымон Чаховіч, Аўгустын Мірыс(польск.) бел., Адам Маніокі(польск.) бел., Ян Бенядыкт Гофман, Грыгор Ладзінскі, Мацей Сязевіч)[2].

Коданьская Genealogia Sapieharum вылучаецца на тле падобных радаводаў сваёй унікальнасцю. Пра гэта сведчыць арыгінальная фармальна-змястоўная канцэпцыя, паводле якой партрэтная галерэя атрымала структуру генеалагічнай табліцы, што само па сабе з’яўляецца цікавай задумай, але адначасова праз кампазійцыйную схему паасобных партрэтаў і змяшчэнне іх усіх у адной агульнай раме набыла форму родавай эпітафіі, падобных да якой проста няма[2].

У генеалагічнай табліцы з касцёла ў Кодані адлюстраваны як гістарычныя, так і легендарныя асобы. Эпіграмы да партрэтаў, як паказала М. Каламайска-Саід, належаць пяру Казіміра Уладзіслава Сапегі і ксяндза Казіміра Яна Вайшнаровіча, што апісаў гербы Сапегаў яшчэ раней — да 1677 года[2].

Такім чынам, табліца, або галерэя партрэтаў viribus celebris роду Сапегаў з Коданьскага касцёла з’яўляецца ўнікальным радаводам і адначасова пантэонам і эпітафіяй прадстаўнікам роду, выдатным творам сармацкай культуры, які паўставаў тады, калі гэтая эпоха адыходзіла ў мінулае, таму, магчыма, гэты шэдэўр не меў працягу[2].

Галерэя

Віцень Гедзімін
Нарымонт Юрый Нарымонтавіч[d] Пунігайла

(Сямён Сапега)

Сунігайла
Іван Сапега Міхал Сапега[d] Пётр Сапега[d] Фёдар Сапега[d] Павел Сапега Ян Пётр Сапега Лукаш Сапега Дзмітрый Сапега,

Іван Сапега[d]

Іван Сапега[d] Андрэй Сапега
Леў Сапега Ян Сапега Казімір Леў Сапега Крыштаф Міхал
Сапега
Рыгор Сапега Аляксандр Дажбог
Сапега
Крыштаф Стэфан
Сапега
Леў Сапега
Мікалай Сапега
Ежы Сапега Фрыдэрык Сапега
Павел Сапега Аляксандр Сапега Андрэй Сапега Багдан Сапега Павел Стэфан Сапега Андрэй Сапега[d] Мікалай Сапега Павел Сапега[d] Казімір Мікалай Сапега[d] Тамаш Сапега
Мікалай Сапега Ян Сапега(wd) бел. Крыштаф Сапега(руск.) бел. Аляксандр Сапега[d] Мікалай Сапега Казімір Сапега Ян Сапега Фрыдэрык Сапега[d] Аляксандр Сапега Тамаш Сапега
Ян Сапега(wd) бел. Мікалай Сапега Павел Сапега Казімір Сапега Ян Сапега Мікалай Сапега(wd) бел. Крыштаф Сапега Андрэй Францішак Сапега(wd) бел. Станіслаў Казімір Сапега(wd) бел. Уладзіслаў Сапега
Багдан Сапега Фёдар Сапега(wd) бел. Васіль Павел Сапега Дамінік Сапега Ян Сапега Андрэй Сапега Леў Казімір Сапега(wd) бел. Ян Сапега(фр.) бел.,
Фларыян Сапега(wd) бел.
Павел Сапега Ігнацы Сапега
страчаны страчаны страчаны страчаны
Казімір Сапега Францішак Сапега Ян Сапега Міхал Сапега Бенедыкт Сапега Ян Сапега(wd) бел.

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 KAŁAMAJSKA-SAEED, MARIA. Genealоgia przez obrazy. Barokowa ikonografia rodu Sapiehów na tle staropolskich galerii portretowych. Warszawa: Instytut sztuki PAN, 2006. — 287 s. // Альбіна Семянчук

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Кодань (гміна)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывапіс Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Сармацкі партрэт
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Сарматызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў