wd wp Пошук:

Казімір Ян Сапега

Не блытаць з Ян Казімір Сапега.

Казімір Ян Павел Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16591661) і падстолі вялікі літоўскі (16611663), падскарбі дворны літоўскі (16631670), гетман польны (16811683) і вялікі літоўскі (16831703, 17051708), ваявода полацкі (16701681), староста жамойцкі (16811682) і віленскі (16821703 і з 1705). У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара Леапольда I княжацкі тытул[2].

Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказню, Асвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільёй, Заслаўем, Дуброўнай, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Староста берасцейскі[3] (16651670).

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Францішка Стэфана, Бенедыкта Паўла і Лявона Базыля.

Невядомы мастак, XVII ст.

Вучыўся ва ўніверсітэтах Граца і Лёвена. Абіраўся паслом на соймы 16641665 (з Берасцейскага павета), 2 соймы 1666 (з Берасцейкага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 і элекцыйны 1669 (з Віленскага павета), каранацыйны 1669 (з Троцкага павета), 2 соймы 1670 (з Ваўкавыскага павета). Быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1686, 1689 і 1708.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, узначаліў апазіцыю да Пацаў. Удзельнічаў у выправах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі конніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славакіі), 1689, 1691, 1694 (нанёс паражэнне каля Днястра)[4].

З 1684 у апазіцыі да Яна Сабескага. Склікаў на 24 студзеня 1685 генеральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме, які выказаў пратэст супраць адкрыцця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Гродна. На яго прапанову паслы Вялікага Княства з’ехаліся ў Гродна[2].

У 16931696 знаходзіўся ў канфлікце з біскупам віленскім Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім датычна пытання пастою літоўскага войска ў касцёльных маёнтках, які 18 красавіка 1694 адлучыў Казіміра Яна Сапегу ад Касцёла.

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) стаў на бок шведаў. 18 лістапада 1700 атрымаў паражэнне ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сервацы Вішнявецкі. У 1708 перадаў камандаванне свайму брату Яну Сапегу. На пераломе 17091710 перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710). Пасля ўтварэннія 23 сакавіка 1716 генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.

Тройчы браў шлюб:

  1. Крысціна Барбара з Глябовічаў (1667), з якой меў дзяцей: Юрыя Станіслава, Міхала Францішка, Аляксандра Паўла, Кацярыну Схаластыку
  2. Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх (1702 або 1703)
  3. Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау (да 1711)

Памёр 13 сакавіка 1720 у Гродна. Пахавалі князя ў Бярозе-Картузскай.

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Казіміра Яна Сапегі (пач. XVIII ст.), які знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Смаленску. Іншыя партрэты змяшчаюцца ў музеі-палацы ў Вілянаве (Польшча), у Коданскай галерэі Сапегаў (1709; пазіцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст.), Грыпсгольме (Швецыя) і Цельшаі (Літва).

Галерэя

Зноскі

  1. Kazimierz Jan Paweł Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 1 2 Віцько З. Сапега Казімір Ян Павел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 393. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  3. ЭнцВКЛ2, 2005
  4. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі ў 1720 годзе
Катэгорыя·Гетманы вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Падскарбіі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1637 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бярозе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў