wd wp Пошук:

Ян Самуэль Моцк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Моцк.

Уезд Аўгуста III у Варшаву ў 1734 праз трыўмфальную арку

Ёган (Ян) Самуэль Моцк (каля 1687 - 4 чэрвеня 1737Варшава, Польшча) – мастак родам з Саксоніі, каля прыехаў у 1723 ў Польшчу, прыдворны мастак караля Аўгуста III, гараджанін Старой Варшавы.

Біяграфія

Першапачаткова працаваў пры каралеўска-электарскім двары ў Дрэздэне, дзе праектаваў узоры габелены для каралеўскай мануфактуры, рабіў таксама гуашавае дакументаванне прыдворнага жыцця. Прыкладна ў 1723 годзе пераехаў у Варшаву, дзе ў 1731 атрымаў пасаду прыдворнага мастака. Быў жыхаром Старой Варшавы і перайшоў у каталіцызм.

Пры каралеўскім двары ён маляваў карціны алеем, якія паказваюць партрэты (Аўгуст II, Уршуля Любамірская(руск.) бел. і іншыя), перспектывы (напрыклад, Марымант(англ.) бел.), жанравыя сцэны (“Гульня ў косці”, “Заляцанні Негра” і іншыя), тэатральныя дэкарацыі, а таксама сучасныя яму падзеі (Вяселле Фрыдрыха-Аўгуста, у жніўні 1719, Прыбыццё Аўгуста III у Варшаву і іншыя). Выканаў эскізы  сенатарскіх залаў Каралеўскіх палацаў у Варшаве і Гродне, праектаваў таксама трыўмфальныя аркі з нагоды розных свят і ўрачыстыя ілюмінацыі. Прымаў удзел у конкурсе на карціну для галоўнага алтара ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве, аднак не вядома, ці з’яўляўся ён аўтарам абраза, знішчанага там у 1939 годзе.

Памёр у Варшаве.

Ад шлюбу з Барбарай з дома Сакрэз пакінуў 3 дачкі.

Вучнямі Моцка былі, у прыватнасці, Ян Бенедыкт Хофман і Лукаш Смуглевіч.

Зноскі

  1. Johann Samuel Mock // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 20 снежня 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 19 снежня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1737 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1687 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных