wd wp Пошук:

Юзаф Аляксандр Ябланоўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ябланоўскі. Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (4 лютага 1711, Ціхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Лейпцыг) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (17441755), ваявода новагародскі (17551772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў.

Біяграфія

З магнацкага роду Ябланоўскіх герба «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх.

Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[7].

У часы другога панавання Станіслава Ляшчынскага быў яго прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля французскага Людовіка XV. У 1743 ад імператара Карла VII атрымаў тытул князя.

Падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады новагародскага ваяводы, каб не ўдзельнічаць у санкцыянаванні першага падзелу Рэчы Паспалітай[7].

Дзейнасць

Напісаў некалькі значных гістарычных прац. Дзякуючы яго прапанове і фінансаванню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атлас Rizziego-Zannoniego, першы атлас Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne…»

Заснаваў у 1774 ва ўніверсітэце ў Лейпцыг Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе і сёння. У XVIII стагоддзі выдаваліся яго працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.

Здолеў вылучыць з ліку забароненых даследаванні Мікалая Каперніка, папулярызаваў яго працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолессі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага.

Напісаў: «Ostafi… tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генеалогіі.

Меў рэзідэнцыі ў Падхорцах каля Стрыя, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградскі замак[7].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117028339 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Józef Aleksander Jabłonowski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Jabłonowski, Joseph Alexander Pruß // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 10. — S. 5.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117028339 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.
  7. 1 2 3 ВКЛ. Энцыклапедыя, 2006

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Род Ябланоўскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1777 годзе
Катэгорыя·Дзікаўскія канфедэраты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крамянецкім павеце (ВКЛ і Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ябланоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1711 годзе
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія