wd wp Пошук:

Нацыянальны музей у Кракаве

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацыянальны музей. Нацыянальны музей у Кракаве (польск.: Muzeum Narodowe w Krakowie) — музей мастацтва, заснаваны 7 кастрычніка 1879 года рашэннем гарадскога савета горада Кракава.

Спачатку музей змяшчаўся ў дзвюх залах на другім паверсе кракаўскіх суконных радоў на цэнтральнай плошчы Рынак.

Калекцыі музея памнажаліся дзякуючы шчодрым ахвяраванням грамадзян Кракава, якія ўключалі творы жывапісу, скульптуры, гравюры і мастацкага рамяства.

Да музея далучаліся новыя аддзяленні ў гістарычных будынках, у прыватнасці ў кватэрах памерлых кракаўскіх мастакоў.

У 1934 годзе было распачата будаўніцтва новага, сучаснага будынка музея. Першыя памяшканні былі перададзены ў карыстанне толькі ў 1970 годзе, будынак быў цалкам скончаны ў 1990 годзе.

Да кракаўскага нацыянальнага музея належаць акрамя галоўнага будынка (Алея 3-га Мая, 1) наступныя філіялы:

  1. Галерэя польскага мастацтва XIX стагоддзя ў кракаўскіх суконных радах
  2. Музей Эмерыка Гутэн-Чапскага (польск.: Muzeum Emeryka Hutten-Czapskiego, ul. Piłsudskiego 10-12)
  3. Музей Яна Матэйка (польск.: Dom Jana Matejki, ul. Floriańska 41)
  4. Музей Станіслава Выспянскага (польск.: Muzeum Stanisława Wyspiańskiego, ul. Szczepańska 11)
  5. Музей Чартарыйскіх (польск.: Muzeum Czartoryskich, ul. św. Jana 19)
  6. Бібліятэка Чартарыйскіх (польск.: Biblioteka Czartoryskich, ul. św. Marka 17)
  7. Музей Караля Шыманоўскага ў г. Закапане (польск.: Muzeum Karola Szymanowskiego w Zakopanem, ul. Kasprusie 19)
  8. Музей Юзафа Мехофера (польск.: Muzeum Józefa Mehoffera, ul. Krupnicza 26)
  9. Палац біскупа Эразма Цыёлека (польск.: Pałac biskupi Erazma Ciołka, ul. Kanonicza 17)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Польшчы
Катэгорыя·Мастацкія музеі Польшчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Музеі Кракава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальны музей у Кракаве
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·1879 год у Кракаве