wd wp Пошук:

Багдан Сямёнавіч Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапега.

Багдан Сямёнавіч Сапега (гравюра І. Шубелера, 1872 з партрэта XVI ст.)

Багдан Сямёнавіч Сапега (да 1450 — пасля 1512) — пісар гаспадарскі (1471—1488), акольнічы смаленскі (?), намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любуцкі (1494—1500), намеснік высокадворскі (1503—1512), выконваў дыпламатычную службу.

Біяграфія

Старэйшы сын Сямёна Сапегі, заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў.

Праз шлюб у 1475 годзе з княжной Фядорай з Бабіч-Друцкіх-Сакалінскіх атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань, а таксама права апекі над Чарэйскім манастыром з вёскай Клубынічы. Шлюб станоўча паўплываў на кар’еру, жонка па маці была ў сваяцтве з Альгердавічамі, таксама цёшча — кн. Марыя Друцкая-Сакалінская з Чарэйскіх, была пляменніцай ўплывовага смаленскага епіскапа Місаіла[2]. Добра ўплывала на кар’еру Багдана дзейнасць роднага брата Івашкі (заснавальніка кодэньскай лініі Сапегаў), канцлера вял.кн. Алены Іванаўны, маршалка гаспадарскага, ваяводы віцебскага і падляшскага[2].

Таксама Багдан Сямёнавіч купіў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, па абмене з братам Івашкам атрымаў Ельню — склаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх латыфундый. Выконваў дыпламатычную службу ў складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507), дзе ў 1507 годзе быў затрыманы і зняволены (1507—1508) як закладнік за сям’ю Міхаіла Глінскага.

Сям’я

У шлюбе з княжной Фядорай Друцкай-Сакалінскай меў трох сыноў — Івана, Януша і Фёдара; і двух дачок — Багдану і Ганну[2].

Зноскі

  1. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. 1 2 3 Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа “Музей «Замкавы комплекс „Мір“»”; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 375.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пісары гаспадарскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Сапегі