wd wp Пошук:

Казімір Ян Вайшнаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайшнаровіч. Казімір Ян Вайшнаровіч (польск.: Kazimierz Jan Wojsznarowicz; ?, Ашмянскі павет — 14 мая 1677) — юрыст, дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі і абодвух правоў.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Вайшнаровічаў герба «Марскі кот». Вучыўся каля 1640—1942 гадоў у Віленскай акадэміі, пасля, відаць, у Рыме. Каля 1661 года зноў наведаў Італію (Перуджу). Да 1644 года прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім, схаластыкам пільтэнскім, пробашчам эйсмантаўскім, з 1676 года член віленскай капітулы. Адначасова каралеўскі сакратар, у 1676 годзе рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ. У 1662 годзе фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адкрыта ў 1677 годзе) і падараваў ёй сваю бібліятэку.

Дзейнасць

Быў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах. У 1644—1648 гадах выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі.

Творы

Orator Polityczny Weselnym y Pogrzebowym Aktom Służący. 1677

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага каталіцтва
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аратары
Катэгорыя·Каралеўскія сакратары
Катэгорыя·Памерлі ў 1677 годзе
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Юрысты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Прапаведнікі
Катэгорыя·Канонікі віленскія