wd wp Пошук:

Андрэй Паўлавіч Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Сапега і Андрэй Сапега.

Андрэй Паўлавіч Сапега (каля 1560 — да 11 кастрычніка 1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (15881592), кашталян менскі (15921597), ваявода полацкі (15971613) і смаленскі1621).

Валодаў Вішніцамі, Сапежышкамі, маёнткамі на Падляшшы.

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Аляксандры з Хадкевічаў. Меў братоў Мікалая і Багдана.

У 1590-я навучаўся ў Падуанскім універсітэце. Ротмістрам удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (15581582). 21 кастрычніка 1578 года разам са шведскім военачальнікам Юргенам Боем разграміў маскоўскія аддзелы пад камандаваннем князя Івана Юр’евіча Галіцына, што ўзялі ў аблогу Вендэн, і захапіў у палон маскоўскіх ваяводаў князёў П. І. Тацева і П. І. Хварасцініна.

Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку ваяводы полацкага, ад якой адмовіўся з-за канфлікту з палачанамі.

Неаднаразова выязджаў за мяжу, галоўным чынам у Італію: у 1579, 1592 і 1608.

Упершыню ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (шлюб у 1569), другі раз пабраўся шлюбам з Крыстынай Дэмбінскай (у 1570), з якой меў сына Станіслава Тамаша, а таксама дачок Ганну, Аляксандру, Крыстыну, Ядвігу, Марыяну і Дароту.

Генеалогія

 
 
Іван Сямёнавіч Сапега
(каля 1450 — 1517)
 
 
 
NN
 
 
 
Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
(каля 1475 — 1549)
 
 
 
Васіліса Яраславіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Павел Іванавіч Сапега
(каля 1490 — 1579)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра Хадкевіч
(? — каля 1583)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя Чартарыйская
(? — 1569/1570)
 
 
Андрэй Паўлавіч Сапега
(каля 1560 — 1621)
 
 
Крыстына Дэмбінская
(? — 1615)
 
 
 
 
 
 

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1621 годзе
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Войты полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы