wd wp Пошук:

Ян Фердынанд Сапега

Ян Фердынанд Сапега (1629 — 27 сакавіка 1659) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (у 1659).

Біяграфія

З 1642 вучыўся ў калегіуме Навадворскага, пазней падарожнічаў па Заходняй Еўропе. У 1651 паступіў на вайсковую службу. Удзельнічаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1654, у бітвах пад Берасцечкам і Белай Царквой.

У 1655 падчас вайны са Швецыяй падтрымаў Кейданскую дамову, але потым вярнуўся на бок караля Яна Казіміра. Пасля браў удзел у бітвах з Юрыем Ракашы ў 1657, аблозе Торуня 1658. Вялікі чашнік літоўскі са студзеня 1659. Памёр 27 сакавіка 1659, праўдападобна, атручаны.

Сям’я

Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын віленскага кашталяна Мікалая і яго першай жонкі Ядвігі Ганны Войны. Меў брата Казіміра Мельхіяда.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Зноскі

  1. Jan Ferdynand Sapieha
  2. Jan Ferdynand Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1659 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1629 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапегі