wd wp Пошук:

Мікалай Паўлавіч Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Сапега і Мікалай Сапега.

Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак гаспадарскі (15661576), ваявода менскі (15761588), берасцейскі (1588) і віцебскі1588). Быў старостам рэчыцкім (15701573) і аршанскім1588), дзяржаўцам суражскім і веліжскім (15911597).

Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні,

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.

У 15451546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 15471548 гадах у Каралявецкім(ням.) бел. універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 15641568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім(польск.) бел. Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 15771578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.

У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.

У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў(польск.) бел. у Вялічцы(польск.) бел. і Бохні(польск.) бел.. Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы(польск.) бел., а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія(польск.) бел.. Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.

Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак(польск.) бел. у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.

Крыніцы

Зноскі

  1. Mikołaj Sapieha na Kodniu // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Ваяводы менскія
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1599 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1545 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Старосты аршанскія
Катэгорыя·Старосты рэчыцкія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кодані
Катэгорыя·Старосты веліжскія
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Старосты суражскія
Катэгорыя·Асобы