wd wp Пошук:

Мікалай Фаўстын Радзівіл

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Радзівіл і Мікалай Радзівіл. Мікалай Фаўстын Радзівіл (21 мая 1688, мястэчка Здзецел, Слонімскі павет — 2 лютага 1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1706—1709) і мечнік вялікі літоўскі (1710—1729), ваявода новагародскі (1729—1740). Генерал-лейтэнант (1725).

Валодаў Здзецелам у Слонімскім павеце, Глускам, Парэччам і Уселюбам у Новагародскім павеце, Крожамі ў Жамойці, набыў горада Бярдычаў у Брацлаўскім ваяводстве. Быў старостам бабруйскім[5]. Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Аляксандра Неўскага (1742)[6].

Біяграфія

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Дамініка Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Мар’яны з Палубінскіх. Меў старэйшага брата Яна Мікалая, ваяводу новагародскага, які апекваўся ім па смерці бацькі.

Атрымаў адукацыю ў Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1699 годзе з’ехаў на пяць гадоў за мяжу, каб працягваць навучанне.

Па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці дзяржавы. У 1706 годзе атрымаў урад чашнікі вялікага літоўскага, у 1710 годзе — мечніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1718 (ад Слонімскага павета[7]), 1720, 1722 і 1726 гадоў. У 1725 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта пяхоты. Камандаваў войскам Вялікага Княства Літоўскага. У 1729 годзе стаў ваяводам новагародскім.

У 1733 годзе як саюзнік Расіі спрыяў абранню каралём і вялікім князем Аўгуста Саксонскага, далей заставаўся агентам Пецярбурга (атрымліваў штогод 5 тыс. руб.)[8].

У Здзецеле на ўласныя сродкі распачаў будаванне палаца, скончанага ў 1751 годзе. У Глуску на бернардзінскім касцёле быў вялікі звон, на баку якога знаходзіўся герб з выявай арла і лебедзя і надпіс: «Nicolai Faustin Xsonze Radzivill Woievoda Novogrodzki-Barbara z Zaviszow Xienzna Radzivillowa … 1743».

Сям’я

Ажаніўся 4 снежня 1710 года ў Раготне з Барбарай, дачкой кашталяна менскага Крыштафа Станіслава Завішы (1660—1721) і Тэрэзы з Тышкевічаў. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны ў 1720—1730 гадах невядомым мастаком, з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Дадатковыя звесткі

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Prince Mikolaj Faustyn Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mikołaj Faustyn Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. ЭнцВКЛ, 2005, с. 496
  6. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 года орденского капитула. Москва, 2005. С. 130.
  7. Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego, (1666—1721). Warszawa, 1862. S. 350.
  8. ЭнцВКЛ, 2005
  9. Кірпічэнкава Н. Востраў скарбаў у цэнтры мегаполіса // «Культура» № 10 (776), 2007 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
Катэгорыя·Ваяводы новагародскія
Катэгорыя·Памерлі ў Дзятлаве
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1688 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Мечнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1746 годзе
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных