Вялікі мечнік літоўскі, мечны — дзяржаўная пасада ў ВКЛ (канец 15—18 стагоддзі), створана на ўзор вялікага мечніка кароннага.
На святочных мерапрыемствах нёс наперадзе з левага боку вялікага князя аголены меч, як сімвал вайсковай улады. Пад час пахавання апускаў меч да долу, а ў рукаяць устаўляў свечку. Мечнік кідаў меч перад алтаром, альбо ламаў яго, калі манарх быў апошнім з роду.
Таксама існавалі павятовыя мечнікі.