wd wp Пошук:

Метлюжок вузкалісты

Метлюжок вузкалісты[3] (Poa angustifolia L.) — від раслін з роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна. Расліна ўтварае невялікія шчыльныя дзярновіны і паўзучыя карэнішчы. Вегетатыўныя парасткі сабраны ў невялікія пучкі і акружаны похвамі адмерлага леташняга лісця. Сцеблы 5-80 см вышынёй. Лісце згорнутае, радзей плоскае 0,5-2 мм шырынёй, верхні ліст 0,5-7 см даўжынёй, у некалькі разоў карацей похвы. Мяцёлкі звычайна некалькі звужаныя, са слаба шурпатымі галінкамі. Каласкі 3,5-5 (6) мм даўжынёй, з 2-4, радзей 5-6 кветкамі. Ніжняя кветкавая луска 2,5-3 мм даўжынёй. Цвіце ў маі-чэрвені.

Анемафіл; апамікт(руск.) бел..

Лік храмасом — 2n = 56 (46-72).

Распаўсюджанне

Прыродны арэал

Натуралізацыя

Натуралізаваны ў іншых месцах, у раёнах з умераным кліматам.

Экалогія

Расце на сухіх адкрытых участках, на стэпавых і мурожных лугах, пясках і галечніках, лясных палянах, стэпавых схілах, часам на палях, ля дарог, у населеных пунктах.

Гаспадарчае значэнне

Кармавая расліна. Метлюжок вузкалісты мэтазгодна ахоўваць і выкарыстоўваць у прыродных умовах пры аднаўленні разараных і парушаных зямель для павышэння проціэразійных уласцівасцяў расліннасці на схілах, а таксама ў культурфітацэнозах для стварэння ўстойлівых і даўгавечных дзярновых пакрыццяў (проціэразійных, сенакосна-пашавага прызначэння, на дэкаратыўных і спартыўных газонах).

Сістэматыка

У некаторых сучасных навуковых крыніцах Poa angustifolia разглядаецца як сінонім Poa pratensis L. subsp. angustifolia (L.) Arcang.[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}. Poa angustifolia L. на сайце «Germplasm Resources Information Network» (GRIN) Міністерства сільського господарства США (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метлюжок
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі