Метлюжок вузкалісты[3] (Poa angustifolia L.) — від раслін з роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовая расліна. Расліна ўтварае невялікія шчыльныя дзярновіны і паўзучыя карэнішчы. Вегетатыўныя парасткі сабраны ў невялікія пучкі і акружаны похвамі адмерлага леташняга лісця. Сцеблы 5-80 см вышынёй. Лісце згорнутае, радзей плоскае 0,5-2 мм шырынёй, верхні ліст 0,5-7 см даўжынёй, у некалькі разоў карацей похвы. Мяцёлкі звычайна некалькі звужаныя, са слаба шурпатымі галінкамі. Каласкі 3,5-5 (6) мм даўжынёй, з 2-4, радзей 5-6 кветкамі. Ніжняя кветкавая луска 2,5-3 мм даўжынёй. Цвіце ў маі-чэрвені.
Анемафіл; апамікт(руск.) бел..
Лік храмасом — 2n = 56 (46-72).
Натуралізаваны ў іншых месцах, у раёнах з умераным кліматам.
Расце на сухіх адкрытых участках, на стэпавых і мурожных лугах, пясках і галечніках, лясных палянах, стэпавых схілах, часам на палях, ля дарог, у населеных пунктах.
Кармавая расліна. Метлюжок вузкалісты мэтазгодна ахоўваць і выкарыстоўваць у прыродных умовах пры аднаўленні разараных і парушаных зямель для павышэння проціэразійных уласцівасцяў расліннасці на схілах, а таксама ў культурфітацэнозах для стварэння ўстойлівых і даўгавечных дзярновых пакрыццяў (проціэразійных, сенакосна-пашавага прызначэння, на дэкаратыўных і спартыўных газонах).
У некаторых сучасных навуковых крыніцах Poa angustifolia разглядаецца як сінонім Poa pratensis L. subsp. angustifolia (L.) Arcang.[4].