wd wp Пошук:

Лінея

Ліне́я[3] (Linnǽa) — род вечназялёных кусцікаў, якія сцелюцца, названы ў гонар выдатнага шведскага батаніка Карла Лінея. Змяшчае ўсяго адзін від з некалькімі падвідамі. Уключаны ў сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), часам выдзяляюць у асобнае сямейства Linnaeaceae. Расце ў тундры, яловых імшыстых лясах і ў альпійскім поясе гор.

Назва

Род названы ў гонар Карла Лінея галандскім батанікам Янам Грановіусам[4] — да гэтага расліна называлася Campanula serpyllifolia[5].

Распаўсюджанне

Сустракаецца ў паўночнай частцы Еўразіі і Паўночнай Амерыцы ў іглічных лясах (асабліва ў яловых імшыстых лясах), а таксама ў альпійскім поясе гор і ў тундрах. На тэрыторыі Расіі лінея расце на поўначы Еўрапейскай часткі, на Паўночным Каўказе, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Біялагічнае апісанне

Лінея паўночная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 (фрагмент)

Лінея — вечназялёны кусцік. Вышыня дарослай расліны звычайна не перавышае 10 см, але агульная даўжыня расліны можа дасягаць двух метраў. Парасткі тонкія, амаль ніткападобныя, паўзучыя, дзеравянеюць; сцелюцца, актыўна ўкараняюцца і на некаторых участках могуць утвараць суцэльны дыван. Галінкі прамастаячыя або прыўздымаюцца, вышынёй 1-15 см; акрамя залозавага апушэння, яны пакрытыя таксама кароткімі прыціснутымі шэрымі валасінкамі.

Лісце супратыўнае, чарашковае, шырокаяйкападобнае або эліптычнае, часам амаль круглае​​, па краях суцэльнае або злёгку зубчастае, даўжынёй 12 мм. Навобмацак злёгку скурыстае, апушанае з абодвух бакоў прыціснутымі валасінкамі і рэдкімі залозкамі.

Кветканосы прамастаячыя, залозіста-апушаныя, вышынёй да 10 см, выходзяць з пазух лісця. Яны сканчаюцца двума зрослымі прыкветнымі лістамі, ад якіх у розныя бакі адыходзяць дзве (рэдка — чатыры) кветаножкі з прыкветкамі, утвараючы своеасаблівы паўпарасон. Верхавіннае лісце суквецця лінейна-ланцэтнае, даўжынёй да 4 мм.

Кветка лінеі паўночнай. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926 (фрагмент)

Кветкі даўжынёй ледзь больш аднаго сантыметра, духмяныя, з прыемным пахам, якія нагадваюць пах міндаля або ванілі, водар узмацняецца ноччу. Вяночак і званочкавыя, пяцілопасцевыя; знутры ружовыя, з цёмна-чырвонымі палоскамі (часам у вяночка іншы колер — ад белага да ліловага). Кветкі ў лінеі заўсёды паніклыя, гэта прыстасаванне расліны для захавання ў сухасці пылку па падчас дажджу. Тычынак чатыры, з іх дзве — больш доўгія; песцік падоўжаны, лычык пакрыта сасцамі і вылучае цукрысты сок. Апыленне адбываецца з дапамогай насякомых, якіх прыцягвае нектар, які выдзяляецца ля аснавання трубкі вяночка. Ад насякомых, бескарысных для апылення, нектар абаронены: ад дробных насякомых — доўгімі валасінкамі ўнутры трубкі, ад нелятаючых — ліпкім залозістым апушэннем кветаножкі. Магчыма і самаапыленне. Ва ўмовах Еўрапейскай часткі Расіі расліна квітнее ў чэрвені — ліпені.

Плод — сухая аднанасенная касцянка. Плады спеюць у ліпені-жніўні. Для лінеі характэрная эпізаахарыя: плады распаўсюджваюцца жывёламі (у тым ліку птушкамі), да якіх яны чапляюцца з дапамогай ліпкіх прыкветкаў і драбнюткіх гаплікаў.

Выкарыстанне

Традыцыйна лінея выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне пры дзіцячых хваробах і як сродак ад паносу.

Лінея культывуецца і як дэкаратыўная расліна. Яна добра расце на вільготных участках у паўцені, на друзлай, тарфянай глебе. Размножваюць лінею насеннем, тронкамі і каранёвымі атожылкамі. Расліна вельмі марозаўстойлівыя, вытрымлівае тэмпературу прыкладна да мінус 45 °C.

Харчовыя ланцугі

На Крайняй Поўначы лінею ядуць паўночныя алені, зімой яна служыць падножным зялёным кормам[6].

Класіфікацыя

Раней род Лінея ўключалі ў сямейства Бружмелевыя, але затым ён быў выдзелены ў асобнае сямейства — Linnaeaceae (Raf.) Backlund, якое, згодна сістэме APG II, уваходзіць у парадак Dipsacales.

Віды і падвіды

Род, згодна сучасных уяўленняў, манатыпны. Адзіны від: Лінея паўночная — Linnaea borealis L., які падзяляюць на тры падвіды (якія раней лічылі асобнымі відамі):

Некалькі відаў раслін, якія раней уключаліся ў род Лінея, цяпер уключаюцца ў род Abelia.

Цікавыя факты

Лінея была любімай раслінай Карла Лінея, яна намаляваная на яго гербе, а таксама амаль на ўсіх яго партрэтах.

Лінея паўночная — афіцыйная расліна шведскай правінцыі Смоланд, роднай правінцыі Карла Лінея.

Лінея
Лінея
Лінея

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. У літаратуры часам неабгрунтавана сцвярджаецца, быццам Ліней назваў гэтую расліну ў гонар самога сябе; напрыклад, тут: Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (русское издание). — С. 533. — ISBN 3-8331-1621-8.
  5. Линнея северная на сайте Лондонского линнеевского общества (англ.)
  6. Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. Т. 3. М: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований. 2004. C. 262. ISBN 5-87317-163-7

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Бружмелевыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Кусцікі
Катэгорыя·Таксоны, названыя ў гонар людзей