wd wp Пошук:

Вечназялёныя расліны

Парастак піхты белай паказвае лісце трох гадоў запар

Вечназялёныя раслінырасліны, лісце якіх захоўваецца на працягу ўсяго года, і кожны ліст захоўваецца на расліне больш за 12 месяцаў. У супрацьлегласць вечназялёным, існуюць лістападныя расліны, лісце якіх ападае ў пэўны час года ў сувязі з халодным альбо засушлівым кліматам; і паўлістападныя расліны, лісце якіх ападае ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я.

Захаванне лісця на вечназялёных раслінах моцна вагаецца: у адных раслін яно ападае крыху больш чым праз год і адразу замяняецца новым; у іншых яно трымаецца шмат гадоў. Рэкорд захавання аднаго і таго ж лісця належыць хвоі асцюкаватай, або даўгавечнай (Pinus longaeva) — яе хваінкі трымаюцца да 45 гадоў. Аднак, толькі ў нешматлікіх відаў лісце не ападае больш за 5 гадоў.

Яшчэ адным асаблівым відам раслін з’яўляецца вельвічыя дзіўная (Welwitschia mirabilis) — афрыканская голанасенная расліна, у якой толькі два ліста, якія растуць пастаянна на працягу ўсяго жыцця расліны, але пры гэтым паступова сціраюцца на канцах, у выніку чаго адна ліставая тканка захоўваецца на працягу 20—40 гадоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фізіялогія раслін