wd wp Пошук:

Ваніль

Ваніль (Vanilla) — род кветкавых раслін сямейства ятрышнікавыя. Існуе каля 110 відаў. Пашыраны ў тропіках. Некалькі відаў, пераважна ваніль духмяная (лац.: Vanilla fragnas), помпавая (лац.: Vanilla pompona) і таіцянская (лац.: Vanilla tahitensis), культывуюцца ў трапічных краінах для атрымання пладоў, у якіх ёсць ванілін. На Беларусі як дэкаратыўныя расліны вырошчваюцца ў аранжарэі Цэнтральнага батанічнага саду АН Беларусі і аматарамі.

Апісанне

Ваніль

Наземныя або эпіфітныя шматгадовыя травяністыя ліяны. Сцябло доўгае, лазячае з дапамогай шматлікіх паветраных каранёў. Лісце простае, сядзячае, бліскучае. Кветкі пераважна белавата-жоўтыя або белавата-зеленаватыя, сабраныя па 15-20 у суквецці. Плод — доўгая струкападобная каробачка з шматлікім вельмі дробным насеннем.

Ваніль — харчовая, дэкаратыўная і лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара