wd wp Пошук:

Смоланд

Смоланд (шведск.: Småland) — гістарычная правінцыя ў паўднёвай Швецыі, ва ўсходняй частцы рэгіёну Гёталанд.

Смоланд мяжуе на поўначы з Эстэргётландам, на поўдні — з Блекінгэ і Сконэ, на захадзе — з Вестэргётландам і Халандам. Мае выхад да Балтыйскага мора на ўсходнім узбярэжжы Швецыі. На тэрыторыі Смоланд размешчаны вялікія часткі ленаў Кальмар, Крунуберг і Ёнчэпінг, а таксама невялікія часткі ленов Эстэргётланд і Халанд.

Большая частка тэрыторыі правінцыі пакрыта лясамі, размешчанымі на пераважна пясчаных і камяністых глебах, малапрыдатных для земляробства. Культывуемыя землі займаюць каля 14 %, лугі — 7 %, лясы — 50 %. На працягу XIX стагоддзя было асушана мноства балот і тарфянікаў у барацьбе за прыдатныя для апрацоўкі зямлі.

Правінцыя багатая на азёры. Сярод найбуйнейшых — Ветэрн, другое па велічыні возера ў Швецыі, а таксама Больмен і Оснен.

Найбуйнейшыя гарады: Кальмар, Векшэ, Ёнчэпінг.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 1 2 3 4 5 Folkmängd i landskapen den 31 december 2016Statistics Sweden.
  3. Folkmängd i landskapen den 31 december 2020Statistics Sweden.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правінцыі Швецыі