Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
30 снежня 1918 г. на падставе пастановы Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце (№ 4134) педагагічнаму савету прадпісана прыступіць да пераўтварэння Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На яго базе быў створаны сацыяльна-гістарычны факультэт. У верасні 1919 сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.
У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.
24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.
2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.
У мае 1945 — прафесар У. М. Перцаў (загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі) у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент аб стварэнні ААН.
У лістападзе 1948 адноўлена аспірантура, дзякуючы якой у 1948—1965 гг. было падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і інш.) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.
1 верасня 1956 створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі: ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У люты 1971 — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два: гістарычны і прыродазнаўства.
У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).
Сацыяльна-гістарычны (1956—1971)
Гісторыка-геаграфічны (1956—1971)
Гістарычны (1971 — наш час)
Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.
Загадчыкі кафедры
Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.
Загадчыкі кафедры
Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.
Загадчыкі кафедры
Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.
У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Загадчыкі кафедры
Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
Загадчыкі кафедры
Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
Загадчык кафедр
Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.
Загадчыкі кафедры
Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.
Загадчыкі кафедры
Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.
Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.
Загадчыкі кафедры
Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.
Загадчыкі кафедры
Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі
Загадчыкі кафедры
Цяпер у складзе факультэта 3 кафедры:
Кафедра | Загадчык |
---|---|
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі | |
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў | |
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін |
На факультэце таксама дзейнічаюць
Дэкан:
Намеснікі дэкана: