wd wp Пошук:

Генадзь Аркадзевіч Космач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Космач. Генадзь Аркадзевіч Космач (1953 — 2016) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар. Першы муж А. М. Космач. Сфера навуковых інтарэсаў — найноўшая гісторыя Германіі, гісторыя міжнародных адносін, палітычная біяграфія В.Кубэ, гісторыя СССР 1930-х гг. і метадалогія гістарычнай навукі. Выкладаў метадалогію гісторыі і гісторыю ўсходніх цывілізацый[1]. Cааўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па сусветнай гісторыі для вучняў 9, 10 і 11 класаў устаноў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1953 года ў вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці[2]. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1979 года працаваў на гістарычным факультэце БДПУ імя Максіма Танка. У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба Камуністычнай партыі Аўстрыі супраць рэакцыі і фашызму ў 1924—1929 гг.». У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Працоўны клас у палітыцы кіруючых буржуазных партый Германіі ў 1924—1929 гг.». З 1993 года — загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі[3]. У 1994 г. у сааўтарстве з жонкай выдаў кнігу «Трагедыя куміраў рэвалюцыі[4]» дзе былі апісаны палітычныя біяграфіі М. І. Бухарына, А. І. Рыкава і Л. Д. Троцкага. З 2004 года — загадчык кафедры новай і найноўшай гісторыі. З 2015 г. — прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі. Памёр у 2016 г[5].

Зноскі

  1. Генадзь Космач якім я яго памятаю // Блог А. Берастоўскага
  2. Космач Геннадий Аркадьевич Архівавана 25 мая 2017. // Издательство Аверсэв
  3. Кафедра новой и новейшей истории Архівавана 21 студзеня 2019. // Abiturient.by
  4. Трагедия кумиров революции : Страницы политических биографий Н. И. Бухарина, А. И. Рыкова, Л. Д. Троцкого
  5. Михаил СТРЕЛЕЦ Геннадий Космач был гордостью нашей страны // Брестская газета

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ