wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Корзюк

Аляксандр Аляксандравіч Корзюк (нар. 22 верасня 1977, Мінск) — беларускі педагог і метадыст. Кандыдат педагагічных навук (2009).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (1999) па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова», у 2003 годзе — аспірантуру па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)». У 1994—2008 гадах працаваў настаўнікам гісторыі і замежнай мовы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 11 у Мінску.

З 2008 года працаваў у БДПУ выкладчыкам, з 2009 года — загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, у 2015—2022 гадах — загадчык кафедры сусветнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.

У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў у працэсе вывучэння гісторыі Беларусі ў 7-8 класах». У 2012 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка».

Са студзеня 2022 года — галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса», па сумяшчальніцтве дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі БДПУ.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы — дыдактыка гісторыі, вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па гісторыі ў сярэдняй школе, гістарычная адукацыя ў краінах свету, параўнальная методыка выкладання гісторыі і грамадазнаўства.

Аўтар больш за 280 публікацый, у тым ліку 2 аднаасобных, 2 калектыўных манаграфій, 40 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ўстаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі, у т.л. серыі вучэбна-метадычных дапаможнікаў «Изучение вопросов культуры в курсе всемирной истории» (5-9 класы, 2016—2021), першага ў Беларусі вучэбна-метадычнага комплексу па методыцы выкладання грамадазнаўчых дысцыплін (вучэбна-метадычны дапаможнік, 2018; рабочы сшытак, 2020, 2021, 2022).

Кіруе студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Кліа». Вядучы метадычнай рубрыкі ў часопісе «Гісторыя і грамадазнаўства».

Асноўныя публікацыі

Узнагароды

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі