wd wp Пошук:

Юрый Апанасавіч Заяц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заяц. Ю́рый Апана́савіч За́яц (12 студзеня 1951, Ліда — 3 красавіка 2011[1]) — беларускі археолаг і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Біяграфія

У 1977 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, працаваў у Дзяржаўным музеі Беларусі, з 1978 — у сектары старажытнай беларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1979 года – супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў праблемы археалогіі і гісторыі Цэнтральнай Беларусі перыяду феадалізму. У тым ліку археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мінску і Заслаўя, Асіповіцкага, Барысаўскага, Дзяржынскага (вёскі Баравікі, Васілеўшчына, Грычына, Каменка, Курганы, Леніна, Лукашына, Машніца, Навасады, Павуссе, Перацяткі, Путчына, Пярхурава, Радзіма, Ружампаль, Скварцы, Слабодка, Цяўлава, Чэрнікаўшчына, Шпількі, Шыкатавічы і г. Дзяржынск[2]) і Мінскага раёнаў.

Аўтар манаграфій «Заслаўе X—XVIII стагоддзяў» (1987), «Заслаўская кафля» (1990), «Заслаўе ў эпоху феадалізму» (1995); «Абарончыя збудаванні Мінску XI—XIII ст.» (1996), шэрагу артыкулаў.

Выбраная бібліяграфія

Артыкулы

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

Зноскі

  1. 3 красавіка 2011 г. не стала археолага Юрыя Зайца // «Наша Слова» № 14 (1009), 6 красавіка 2011 г.
  2. Заяц Юрый Апанасавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 40.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе