wd wp Пошук:

Анатоль Паўлавіч Жытко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жытко.

Анатоль Паўлавіч Жытко (13 сакавіка 1957, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1957 года ў в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, працаваў настаўнікам гісторыі ў Самахвалавіцкай школе. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з таго часу пачаў выкладчыцкую дзейнасць у МДПІ імя М. Горкага. З 1991 года дацэнт, а ў 1998 годзе стаў загадчыкам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2003 абараніў доктарскую дысертацыю. З 2015 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў. Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму і метадалогія гісторыі.

Сям’я

Жонка Ірына Уладзіміраўна Жытко — кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Мае дачку і ўнучку.

Педагагічная дзейнасць

Чытае курс лекцый па дысцыплінах «Метадалогія гісторыі», спецкурс «Эвалюцыя вышэйшага саслоўя Беларусі (XIX — пачатак XX ст.)»

Ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі вышэйшай школы, падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: падрыхтаваў 4 кандыдата гістарычных навук. Грамадская дзейнасць: старшыня савета па абароне дысертацый К02.21.03 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», член праблемнага савета па праблемах гістарычнай навукі.

Асноўныя публікацыі

Манаграфія

Падручнікі, навучальныя дапаможнікі

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка