wd wp Пошук:

Алена Мікалаеўна Космач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Космач. Алена Мікалаеўна Космач (цяпер Алена Эскрыдж Космач; 1958) — беларускі і амерыканскі гісторык-славіст.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1958 г. Скончыла Мінскі педінстытут імя Горкага, дзе пазней выкладала гісторыю славянскіх народаў. Таксама вучыла англійскую мову ў Кембрыджскім універсітэце[1]. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Англа-савецкія навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі ў 1924—1931 гг.» у 1985 г. У 1994 г разам з першым мужам, д-рам гістарычных навук Генадзем Космачам (1953—2016), напісала кнігу «Трагедыя куміраў рэвалюцыі[2]». З 2000-х гг. пачала выкладаць еўрапейскую гісторыю ў Канадзе, дзе сустрэла свайго другога мужа Роберта Эскрыджа, пераехала з ім жыць у Паўднёвую Караліну і пачала выкладаць еўрапейскую гісторыю ў Універсітэце Фрэнсіс Марыён, дзе і працуе па цяперашні час. З 2006 г. доктар гістарычных навук. Вывучае знешнюю палітыку Расіі ў дачыненні да Кітая. Мае сына Паўла, ад першага мужа.

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. Hunter Deas Professor Spotlight on Dr. Alena Eskridge-Kosmach//The Patriot. Francis Marion University’s award-winning student newspaper
  2. Трагедия кумиров революции : Страницы политических биографий Н. И. Бухарина, А. И. Рыкова, Л. Д. Троцкого

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Гісторыкі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Гісторыкі Расіі
Нарадзіліся ў 1958 годзе
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка