wd wp Пошук:

Фрол Парфіравіч Шмыгаў

Фрол Парфіравіч Шмыгаў (29 жніўня, 1913, в. Петухі, Томская губерня, Расійская імперыя[1] — 15 кастрычніка 1993, Мінск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі савецкі гісторык, дыпламат, кандыдат гістарычных навук, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, рэктар двух ВНУ БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па замежных справах. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года, на якой быў прыняты Статут ААН[2].

Біяграфія

Надмагільны помнік Фрола Шмыгава на Усходніх могілках Мінска

Фрол Парфіравіч Шмыгаў нарадзіўся 29 жніўня 1913 года[2] (16 жніўня 1913 па старым стылі) у сялянскай сям’і ў вёсцы Петухі, Томская губерня, Расійская імперыя (цяпер Ключэўскі раён, Алтайскі край, Расія) [3].

У 1935 годзе Фрол Шмыгаў скончыў Пермскі педагагічны інстытут (цяпер Пермскі дзяржаўны педагагічны універсітэт). З 1938 года — выкладчык кафедры Пермскага педінстытута. З 1941 — загадчык кафедры і член КПСС.

З 1944 года Фрол Шмыгаў працаваў загадчыкам аддзела Міністэрства замежных спраў БССР. У 1945 быў у складзе дэлегацыі БССР, якая прымала ўдзел у Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 года. У 1949 з-за абвастрэння адносін з міністрам замежных спраў Кісялёвым сышоў з Міністэрства і працягнуў кар’еру ў сферы вышэйшай адукацыі[1][4].

З 1949 па 1952 гады Фрол Шмыгаў працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). З 1952 — прарэктар БДУ, у 1956 — загадчык кафедры БДУ. З 1957 — дэкан гістарычнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (верагодна па сумяшчальніцтву). З 1961 па 1970 — рэктар Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1970 — рэктар Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт)[4][5][6].

Фрол Шмыгаў памёр 15 кастрычніка 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Сан-Францыская канферэнцыя

З 25 красавіка па 26 чэрвеня 1945 года ў Сан-Францыска праходзіла міжнародная канферэнцыя з удзелам 50 дзяржаў, на якой быў падпісаны Статут ААН, які ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 года. З боку БССР на канферэнцыю была адпраўлена дэлегацыя, у якую ўваходзілі наркам замежных спраў Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (кіраўнік дэлегацыі), А. Жебрак, У. Перцаў, Г. Байдакоў, Ф. Шмыгаў, М. Лынькоў і В. Фармашаў[7] (паводле іншай крыніцы, Фрол Шмыгаў быў генеральным сакратаром дэлегацыі БССР). Фрол Шмыгаў быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пры прыняцці Статута ААН.

Яшчэ раней, ў 1944 годзе праходзіла Канферэнцыя ў Думбартан-Окс, на якой былі выпрацаваны асноўныя палажэнні для будучага Статута ААН. Фрол Шмыгаў некалькі месяцаў, са жніўня па кастрычнік 1944 года, правёў у амерыканскім горадзе Думбартан-Окс, вывяраючы тэксты будучага статута. Гэта была карпатлівая праца, так як былі варыянты тэксту на розных мовах. Нельга было дапусціць рознагалоссяў і розначытанняў [8] .

Сучаснікі пра Фрола Шмыгава

Пётр Садоўскі беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат, напісаў пра Шмыгава ў сваёй аўтабіяграфіі[9]:

Тадышні рэктар ін’язу прафэсар Шмыгаў быў, канечне, як усе кіраўнікі ВНУ, ідэалягічна чалавекам артадаксальным, аднак быў даволі лібэральны і прагрэсіўны ў адносінах да навуковых лінгвістычных дасьледаваньняў.

Дзмітрый Быкаў расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, напісаў аб Шмыгаве в часопісе «Собеседник»[10]:

Рэктарам Мінскага ін’яза быў Ф. П. Шмыгаў. Сустракаючыся са студэнтамі, ён здымаў капялюш. ВНУ грымеў на ўсю рэспубліку, самадзейны тэатр ставіў спектаклі, носьбіты мовы чыталі лекцыі…

Арыгінальны тэкст (руск.)   

Ректором Минского иняза был Ф.П.Шмыгов. Встречаясь со студентами, он снимал шляпу. Вуз гремел на всю республику, самодеятельный театр ставил спектакли, носители языка читали лекции…

Сям’я і дзеці

Жонка Фрола Шмыгава — Антаніна Апанасаўна. У сям’і быў сын Ігар і дачка Ірына. Першая жонка Фрала Шмыгава — Лізавета Мікалаеўна. У іх у сям’і было двое дзяцей: Георгій Шмыгаў і дачка Наталля. Нашчадкі Шмыгава пайшлі па слядах бацькі, стаўшы патомнымі дыпламатамі. Ігар Шмыгаў працаваў на пасадзе саветніка, часовага паверанага ў справах у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у ЗША, саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве[11]. Георгій Шмыгаў знаходзіўся ў ЗША з дыпламатычнай місіяй, а таксама працаваў у Маскве. Унук Антон Ігаравіч Шмыгаў працаваў першым сакратаром аддзела АБСЕ і Савета Еўропы ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, першым сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі.

Зноскі

  1. 1 2 БСЭ, 1974, с. ?
  2. 1 2 Этот день в истории 29 августа (нявызн.), Советская Белоруссия (29 августа 2013). Праверана 5 кастрычніка 2014.
  3. БСЭ, 1974
  4. 1 2 Дергач Ірына Последний из пяти первых. — 1990. — В. 30 кастрычніка — 6 лістапада. — № 5.
  5. История факультета (нявызн.) (недаступная спасылка). Официальный сайт Исторического факультета Белорусского государственного педагогического университета имени М. Танка. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 5 кастрычніка 2014.
  6. Пётр Кухарчык: «Юбілей яшчэ наперадзе» (бел.)  // Настаўнік. — Мн.: РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ», 2009. — В. 26 ллістапада. — № 16 (1065). — С. 2.
  7. Вайткун, Алексей. Это мы: Белорусы в ООН (нявызн.), TUT.BY (24 сакавіка 2010). Праверана 5 кастрычніка 2014. Архівавана 16 красавіка 2012.
  8. Карафа-Корбут, Елена (автор сценария); Лескин, Андрей (режиссёр). На карте мира. Фильм десятый (нявызн.) (документальный фильм) (недаступная спасылка). С чего начинается родина. СТВ (21 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 5 кастрычніка 2014. онлайн-запись фильма на сайте mail.ru
  9. Садоўскі, Пётра. Мой шыбалет. Аўтабіяграфічныя шыбалескі (бел.) . — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2008. — 426 с. — ISBN 978-0-929849-26-3. (бел.)
  10. https://ru-bykov.livejournal.com/3009745.html
  11. Embassy Row. — 2002. — В. Wednesday, June 19.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Рэктары БДПУ імя Максіма Танка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Рэктары Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Памерлі 15 кастрычніка
Члены КПСС
Нарадзіліся 16 жніўня
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
Дыпламаты СССР
Гісторыкі СССР
Дыпламаты Беларусі
Нарадзіліся ў 1913 годзе
Асобы
Памерлі ў 1993 годзе