wd wp Пошук:

Фёдар Васілевіч Баравік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баравік (значэнні). Фёдар Васілевіч Баравік (1 студзеня 1923, Кашалі, Селецкі сельсавет, Грэскі раён, цяпер Пухавіцкі раён) — 19 студзеня 1991) — беларускі савецкі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы (1979). Рэктар БДІНГ з 21 кастрычніка 1969 да 1991[1] г.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў сярэднюю школу, паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У пачатку вайны пасля няўдалай спробы эвакуіравацца на ўсход вярнуўся да бацькоў. Пад канец лета 1941 стаў сувязным 225-й партызанскай брыгады імя Суворава (кіраўнік — Уладзімір Заяц). Пасля партызан аддзела імя Фрунзэ, збіраў дадзеныя на тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. У 1943 годзе пераведзены ў аддзел спецыяльнага прызначэння, якім камандаваў Станіслаў Ваўпшасаў. Пасля надыходу савецкіх войскаў быў на 2-м Беларускім фронце камсаргам роты.

У 1946 годзе паступіў на 3-і курс ТЭФ БДІНГ, які скончыў у 1950[1]. Пасля паступіў у аспірантуру БДУ, дзе надалей выкладаў.

У 1961—1969 гг. загадчык кафедрай палітэканоміі Мінскага педагагічнага інстытута.

У 1959—1961 гг. намеснік дырэктара, з 1969 года рэктар БДІНГ.

Навуковая дзейнасць

Ф. В. Баравіку належаць навуковыя працы па праблемах палітэканоміі і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Аўтар больш за 100 навуковых прац.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За працоўную доблесць», двума медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» I ступені, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  1. 1 2 Боровик Фёдор Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 76. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі