wd wp Пошук:

Сцяпан Яфімавіч Янчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янчанка.

Сцяпан Яфімавіч Янчанка (17 лютага 1924, Анціпенкі, Дубровенскі раён — 2 кастрычніка 1999) — вучоны. Доктар эканамічных навук (1975), прафесар (1976).

Біяграфія

У 1938 годзе закончыў Дабрыньскую сямігодку, у чэрвені 1941 года — Віцебскае педвучылішча. З 8 чэрвеня 1941 года працаваў выхавацелем Ляднянскага дзіцячага дома (Дубровенскі раён), а потым Інжавінскага дзіцячага дома ў Тамбоўскай вобласці.

З 1942 года — сакратар Горацкага, а пазней — Бялынічскага падпольных райкамаў камсамола і адначасова — памочнік камісара па камсамолу 35-га партызанскага атрада Магілёўскага падпольнага абкама камсамола.

З чэрвеня 1944 года па студзень 1945 года — сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМ Беларусі. З кастрычніка 1946 года — сакратар Гомельскага гаркама камсамола, са снежня 1947 года па сакавік 1950 года — сакратар Гомельскага абкама камсамола па прапагандзе.

З сакавіка 1950 года па жнівень 1951 года — памочнік начальніка Брэсцкага аблсельгаскіравання па камсамолу. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закончыў Цэнтральную камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ (1945—1946), у 1950 годзе — гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута, а ў 1954 годзе — аспірантуру на кафедры палітычнай эканоміі ў Акадэміі грамадскіх навук у Маскве з абаронай кандыдацкай дысертацыі па спецыяльнасці «Палітычная эканомія». Са жніўня гэтага ж года знаходзіцца на навукова-педагагічнай працы. Дацэнт, загадчык кафедры палітычнай эканоміі Белдзяржуніверсітэта. З 1990 года — прафесар гэтай кафедры.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваны каля 100 навуковых прац у розных выданнях Беларусі і СССР, у тым ліку 9 манаграфій агульным аб’ёмам больш 200 друкаваных лістоў. Працы прысвечаны фундаментальным праблемам палітычнай эканомікі, рэгуляванню кошту, пераважна росту сродкаў вытворчасці, пашырэнню ўзнаўлення, пераходных форм эканамічных адносін, перадумоў сацыялістычных пераўтварэнняў.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Функцыянеры УЛКСМ
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі