wd wp Пошук:

Віктар Максімавіч Чарнабаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнабаеў. Віктар Максімавіч Чарнаба́еў (16 мая 1930, Новарасійск, РСФСР — 15 лістапада 2021) — беларускі спявак (бас). Народны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія

Нарадзіўся 16 мая 1930 года ў Новарасійску.

З 1950 года працаваў у Ансамблі песні і танца Маскоўскай ваеннай акругі. У 1958—2011 гадах — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі.

Памёр 15 лістапада 2021 года[1].

Творчасць

Валодаў моцным голасам мяккага тэмбру. Стварыў разнапланавыя вострахарактарныя вобразы. У операх беларускіх кампазітараў выканаў партыі: Даніла («Алеся» Я. Цікоцкага), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Тарас («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Пісьмавадзіцель, Паліцэйскі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). Найбольш значныя партыі: Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), цар Дадон («Залаты пеўнік[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Дон Базіліо, Дон Бартала («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Паскуале («Дон Паскуале[ru]» Г. Даніцэці), Уберта («Служанка-пані[ru]» Дж. Б. Пергалезі), Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Лепарэла («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Сярод інш. работ: Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Філіп II, Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж. Вердзі), Агамемнан («Арэстэя[ru]» С. Танеева), Фрол Баеў («У буру[ru]» Ц. Хрэннікава), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава[ru]), Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына[ru]», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага). Зняўся ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, тэлеварыянце оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

Узнагароды

Зноскі

  1. Виктор Чернобаев (1930—2021)
  2. Опернаму артысту Віктару Чарнабаеву — 90 год. 16.05.2020

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новарасійску
Катэгорыя·Басы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула