wd wp Пошук:

Народны артыст Беларускай ССР

«Народны артыст Беларускай ССР» — ганаровае званне, устаноўлена 20 снежня 1928 года. Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выдатным дзеячам мастацтва, асоба якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.

Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Беларускай ССР» ці «заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР».

Упершыню ўзнагароджанне адбылося ў 1928 годзе — уладальнікам гэтага звання стаў акцёр і рэжысёр Уладзіслаў Галубок.

Апошнім узнагароджаным у 1991 годзе стала камерная спявачка Любоў Канстаўцінаўна Каспорская.

З распадам Савецкага Саюза ў Беларусі званне «Народны артыст Беларускай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Беларусі», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Беларускай ССР аб узнагародах.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ганаровыя званні Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта