wd wp Пошук:

Джавані Батыста Пергалезі

Джавані Батыста Пергалезі, таксама Пергалезэ (іт. Giovanni Battista Pergolesi; 4 студзеня 1710, Езі — 16 сакавіка 1736, Паццуолі) — італьянскі кампазітар, скрыпач і арганіст. Прадстаўнік Неапалітанскай опернай школы, адзін з самых ранніх і найважнейшых кампазітараў оперы-буфа (камічнай оперы).

Самай удалай яго операй з’яўляецца напісаная ў 1733 годзе «Служанка-пані», якая хутка заваявала папулярнасць на оперных падмостках. Калі ў 1752 годзе яна была прадстаўлена ў Парыжы, то выклікала разлютаваныя спрэчкі паміж прыхільнікамі традыцыйнай французскай оперы, прызнанымі карыфеямі якой былі Рамо і Люлі, і прыхільнікамі новай італьянскай камічнай оперы.

Пергалезі стварыў шэраг буйных інструментальных работ, уключаючы скрыпічную санату і скрыпічны канцэрт. Пергалезі памёр ад туберкулёзу ва ўзросце 26 гадоў.

Намаляваны на італьянскай паштовай марцы 1986 года.

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118739964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Перголези Джованни Баттиста / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. G. B. Pergolesi // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Giovanni Battista Pergolesi // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Неапаль
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Езі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кампаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Анкона
Катэгорыя·Памерлі ў Паццуолі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1710 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1736 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак