wd wp Пошук:

Новарасійск

Новарасійск (руск.: Новороссийск) — горад (з 1866 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 389,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе. Горад-герой.

Размешчаны на ўзбярэжжы Новарасійскай (Цэмескай) бухты Чорнага мора. Найбуйны порт Расіі на Чорным моры — пасажырскі, грузавыя парты і нафтаналіўная гавань. Адзін з пунктаў базавання Чарнаморскага флоту РФ.

Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зімовы час пануюць паветраныя масы ўмераных шырыняў, летам трапічных.

Новарасійск — галоўны цэнтр цэментнай прамысловасці на поўдні Расіі (4 цэментавых завода), створаны на базе буйных радовішчаў высокаякасных мергеляў. У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра буйнага вытворцы цэменту «Новоросцемент».

Развіта машынабудаванне (заводы: «Молат», «Чырвоны рухавік», «Харчмаш», суднарамонтны, радыёзавод «Прыбой» і інш.). Маюцца прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (выпускаюць шыфер, жалезабетонныя вырабы і інш.). Дрэваапрацоўчая (у тым ліку мэблевая), харчовая (мукамольна-элеваторный камбінат, малочны, піваварны заводы, рыбзавод і інш.), сталеліцейная (завод «Новороссметалл») прамысловасць. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарта («Новарасійскі вагонарамонтны завод»).

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Краснадарскага края
Катэгорыя·Новарасійск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады-героі