wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Рагаўцоў

Васі́ль Іва́навіч Рагаўцо́ў (4 студзеня 1952, Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь — 14 сакавіка 2016) — беларускі мовазнавец і паэт.

Прафесар (1993) і доктар філалагічных навук (2003). член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008)[8] за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2014).

Біяграфія

У 1967 годзе 15-гадовым юнаком надрукаваў першыя вершы ў жлобінскай раённай газеце «Камуніст». У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стрэшыне, паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута і пачаў выступаць з вершамі ў агульнакраёвым друку. У 1973 годзе скончыў Мазырскі педінстытут па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура[8].

У 1973—1976 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Коўчыцкай сярэдняй школе Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць). У 1978 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР і працаўладкаваўся ў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1979 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата філалагічных навук. У 1981 годзе стаў суаўтарам «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны». У 1983—2013 гадах быў загадчыкам кафедры беларускай мовы Магілёўскага педінстытута. У 1993-м атрымаў навуковую годнасць прафесара. У 1996 годзе стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 годзе атрымаў годнасць член-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі. 12 красавіка 2002 года абараніў у Інстытуце мовазнаўства НАНБ доктарскую дысертацыю «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі», якую напісаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце[9].

У 2003-м стаў доктарам філалагічных навук. На 2011 год напісаў звыш 100 навуковых прац, у тым ліку такія кнігі, як «Уводзіны ў мовазнаўства» (2004) ў суаўтарстве з Антонам Юрэвічам, «Моўны разбор у ВНУ і ў школе» (1998) ў суаўтарстве з Соф’яй Кечык, «Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Уводзіны ў мовазнаўства: заданні для самастойнай работы студэнтаў» (1992), «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: дыскусійныя пытанні» (2001), «Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства» (2001), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998) і «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000). Таксама выдаў 5 паэтычных зборнікаў: «Сутонне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007), «На роскрыжы дарог» (2008) і «Імгненне і вечнасць». Яго асобныя вершы паклаў на музыку кампазітар Мікалай Яцкоў[10]. У 2008 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». У 2010 годзе выбаў «Слоўнік пра камічнае». У 2011 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік «Прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць, літаратурная творчасць». 22 снежня — 6 лютага 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвяціла 60-гадоваму юбілею Рагаўцова выставу «Глыток з родных крыніц». На 2012 год яго вершы друкаваліся ў 7 часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет», «Вожык», «Бярозка» і «Вясёлка», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце» і газетах «Чырвоная змена», «Наша слова» і «Сталіца». Сярод іншага, вершы Рагаўцова ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі XX ст. «Краса і сіла»[11].

6 лютага 2014 года атрымаў ганаровую годнасць заслужанага працаўніка адукацыі Беларусі[12]. На 2018 год напісаў звыш 220 навуковых прац, сярод якіх было 15 падручнікаў, 4 манаграфіі і 2 слоўнікі. Сярод такіх выданняў былі: «Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны» (2004) ў суаўтарстве, а таксама кнігі «Гісторыя мовазнаўства» (2005), «Агульнае мовазнаўства» (2006), «Агульнае мовазнаўства: Практыкум» (2007) і энцыклапедычны даведнік «Мовы свету» (2009)[8].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 https://bis.nlb.by/by/documents/141514
  2. https://static.goub.by/html/pisateli_gomel_obl/html/ragautsou.html
  3. 1 2 https://zviazda.by/be/news/20140207/1391720615-zasluzhanym-lyudzyam-zasluzhanyya-uznagarody
  4. 1 2 https://www.bykhov.by/?p=35368
  5. https://www.msu.by/asp/dissertation/item/raga%D1%9Eco%D1%9E-vas%D1%96l-%D1%96vanav%D1%96ch
  6. http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogreglib/36.htm
  7. https://krupskoy.gomel.by/page-2.html
  8. 1 2 3 Рагаўцоў Васіль Іванавіч (нявызн.). Гомельская абласная бібліятэка (20 кастрычніка 2018). Праверана 22 студзеня 2022.
  9. Рагаўцоў Васіль Іванавіч (абароненая дысертацыя) (нявызн.). Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (20 кастрычніка 2022). Праверана 22 студзеня 2022.(недаступная спасылка)
  10. Васіль Іванавіч Рагаўцоў (нявызн.). Магілёўская абласная бібліятэка (20 кастрычніка 2011). Праверана 22 студзеня 2022.
  11. Сяргей Леўчанка. Васілю Рагаўцову — 60 (нявызн.). Газета «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў) (31 студзеня 2012). Праверана 22 студзеня 2022.
  12. Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Звязда : газета. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стрэшыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў