wd wp Пошук:

Настаўніцкая газета

Настаўніцкая газета — выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь.

Заснавальнік і выдавец

Заснавана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдаецца рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом „Педагагічная прэса“».

Перыядычнасць выхаду і тыраж

Выходзіць з 20 снежня 1945 года ў Мінску на беларускай мове (да 1957 года — 1 раз, з 1958 года — 2 разы, з 1998 года — 3 разы на тыдзень). У ліпені 2022 года газета стала выходзіць 2 разы на тыдзень, што значна зменшыла агульны аб’ём выдання.

Гісторыя

Рашэнне пра стварэнне «Настаўніцкай газеты» было прынята на бюро ЦК КП(б) Беларусі 4 верасня 1945 года.

Першы нумар выйшаў 20 снежня 1945 года. У 1945 годзе выйшла 2 нумары (№ 1 і № 2 за 1945 год), якія ў архівах бібліятэк Рэспублікі Беларусь не захаваліся. Экзэмпляр № 2 за 1945 год захаваўся ў фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі[ru] (Санкт-Пецярбург).

Рэдактарам быў прызначаны педагог па адукацыі, партызан-падпольшчык А. Крушынскі (да 1955 года). У наступныя гады галоўнымі рэдактарамі газеты былі М. Дастанка[ru] (1955—1968), І. Сіманоўскі (1968—1979), У. Кузьмянкоў (1979—1984, 1986—1987), А. Куліцкі (1985, 1987—2001), А. Гайдук (2001—2007), В. Кнышаў (2007—2009 (выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара), 2010 — верасень 2021 (галоўны рэдактар)).

Галоўнай праблемай, якую на пачатку свайго існавання вырашала «Настаўніцкая газета», было адраджэнне нацыянальнай школы. Станаўленне выдання адбывалася ва ўмовах пасляваеннага разбурэння матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі і культуры Беларусі. Перад грамадствам паўставала вострая неабходнасць аднаўлення народнай адукацыі: будаваліся і пераарганізоўваліся школы, паляпшаўся склад настаўніцкіх кадраў, вырашалася пытанне падрыхтоўкі высокапрафесійных выкладчыкаў. Разам з тым аднаўлялася і развівалася сярэднеспецыяльная адукацыя, а таксама вышэйшая школа. Развіццё школ, тэхнікумаў, вучылішч і ВНУ краіны пасля акупацыі было ўскладнена агульным знішчэннем падручнікаў, навуковых дапаможнікаў, метадычнай літаратуры для выкладчыкаў. Гэта выявіла неабходнасць стварыць адзіную платформу, якая б аб’ядноўвала перадавы досвед пасляваеннага часу. Такой метадычнай базай у 1945 годзе стала «Настаўніцкая газета». Аднымі з першым рубрык на той час сталі рубрыкі «Метадычная старонка» і «У дапамогу настаўніку». Рэдакцыя асвятляла разнастайныя праблемы, з выкарыстаннем даступных на той час сродкаў (рэйды па рэгіёнах, крытычныя матэрыялы, адкрытыя лісты і г. д.).

Першы тыраж выдання склаў 20 тысяч асобнікаў, а на пачатку 1950-х гадоў тыраж выдання складаў ужо 65 тысяч асобнікаў.

Рэдакцыйны калектыў

У складзе рэдакцыйнага калектыву 60 чалавек (станам на 2022 год).

Галоўны рэдактар — Кацярына Эдуардаўна Дубінская[1] (з верасня 2021 года).

Працуе сетка ўласных карэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь.

Змест

Асвятляе праблемы адукацыі і выхавання, пытанні педагагічнай навукі і практыкі, аналізуе развіццё педагагічнай думкі ў Беларусі, інфармуе пра правядзенне рэформы агульнаадукацыйнай школы, пераўладкаванні прафесійнай і вышэйшай школы, пра сістэму адукацыі ў краінах замежжа. Адрасавана настаўнікам, выкладчыкам, навукоўцам, навучэнцам, студэнтам, а таксама бацькам.

Дадаткі

На працягу 2010-х гадоў газета мела шэраг штомесячных дадаткаў: «Партфоліа», «Абітурыент», «Сацыяльны ракурс», «Шосты дзень», «Псіхолаг у школе», «Адукацыя: дакументы і каментарыі» (выходзіў да верасня 2021 года), «Утульная хатка» (выходзіў да снежня 2021 года), «Рэй» (выходзіў да 2020 года), «Форум» (выходзіў да чэрвеня 2021 года), «Адукацыйная прастора». Да асаблівых дат і мерапрыемстваў выходзяць спецвыпускі.

Пасля прызначэння ў верасні 2021 года новага галоўнага рэдактара адбыліся значныя змены ў рэдакцыйнай палітыцы, накіраваныя на змяншэнне ў выданні рэгіянальнага кампанента, а таксама метадычнага складніка, якія ў значнай ступені фарміравалі чытацкую аўдыторыю. Тым жа часам адбылося павелічэнне колькасці матэрыялаў грамадска-палітычнай тэматыкі, у асноўным пазычаных у інфармацыйных агенцтвах.

Узнагароды

Іншыя праекты

З 2010 па 2015 гады праводзіўся конкурс юных вакалістаў «Звонкая раніца».

З 2011 года ажыццяўляецца праект інфармацыйнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі і інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Будзем разам!»

Зноскі

  1. https://www.belta.by/president/view/lukashenko-soglasoval-naznachenija-v-minkulte-minenergo-i-mintruda-460642-2021/
  2. Гран-при конкурса “Золотая Литера” удостоены проекты газет “Советская Белоруссия” и “Край смалявіцкі”(руск.) . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (5 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 17 сакавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·З’явіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера»