wd wp Пошук:

Першацвет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першацвет (значэнні). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ключыкі.

Першацвет, Ключыкі (Prímula) — род раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae) парадку Верасакветныя (Ericales). Большасць відаў — прыгожаквітнеючыя невысокія травы.

Назва

Назва паходзіць ад лацінскага слова prímus («першы») і тлумачыцца тым, што многія віды першацвету цвітуць ранняй вясной, аднымі з першых, часам яшчэ да таго, як цалкам сыдзе снег. Адсюль жа паходзіць і беларуская назва.

Апісанне

Дыяграма кветкі

Прадстаўнікі роду першацвет — шматгадовыя, радзей двугадовыя і аднагадовыя травы.

Лісце суцэльнае, утварае прыкаранёвую разетку. Лісце маршчыністае і пакрытае валасінкамі.

Кветкі пяцічленныя, правільнай формы, разнастайных расфарбовак і адценняў, адзінкавыя або сабраны ў гронкападобныя або парасонападобныя суквецці на канцах безлісцевых сцеблаў.

Плодкаробачка.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Розныя віды першацвету даюць нектар, але з-за доўгай кветкавай трубачкі меданосныя пчолы збіраюць яго ў нязначнай колькасці.

Таксанамія

Primula L. Species Plantarum 1: 142. 1753.

Род разбіваюць на 6 падродаў і 38 секцый[4]:

Віды

Існуе не менш за 390[5] відаў першацветаў, растуць пераважна ва ўмераным клімаце.

Primula anisodora
Primula denticulata
Першацвет веснавы (Primula veris)
Primula vulgaris
Прымулы рознай афарбоўкі

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, статус відаў Primula japonica A.Gray і Primula juliae Kusn. не вызначаны.

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, від Primula macrocalyx Bunge лічыцца падвідам віду першацвет веснавы (Primula veris L.).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Primula у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Паводле сайта GRIN (гл. карку расліны).
  5. The Plant List: Primula

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы