wd wp Пошук:

Стрэшын

Стрэ́шын[2] — гарадскі пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на правым беразе Дняпра. Злучаны аўтадарогамі з Жлобінам, Рэчыцай, Светлагорскам. У 21 км ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля. Насельніцтва 1 213 чал. (2017)[1].

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. 14 ст.). У 1399 годзе падараны Вялікім князем літоўскім Вітаўтам Віленскаму капітулу. У 16—17 стст. неаднаразова разбураны. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага павета, мястэчка, уладанне графа Остэрмана. У 1924—1927 і 1939—1955 гг. цэнтр Стрэшынскага раёна, у 1927—1939 і з 1956 г. у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, з 1938 года гарадскі пасёлак.

Насельніцтва

Эканоміка

Цагельня, лясніцтва.

Славутасці

На ўскраіне вёскі гарадзішча 12 ст.

Вядомыя ўраджэнцы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Стрэшынскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стрэшын
Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры