wd wp Пошук:

Драматургія

Драматургія (ад стар.-грэч.: δραματουργία «сачыненне ці пастаноўка драматычных твораў») — тэорыя і мастацтва пабудовы драматычнага твора, а таксама сюжэтна-вобразная канцэпцыя такога твора.

Драматургіяй завуць таксама сукупнасць драматычных твораў асобнага пісьменніка, краіны ці народа, эпохі.

Разуменне асноўных элементаў драматычнага твора і прынцыпаў драматургіі гістарычна зменлівыя. Драма тлумачылася як дзеянне якое здзяйсняецца (a не якое ўжо здзейснілася) пры ўзаемадзеянні характара і вонкавага становішча дзеючых асоб.

Дзеянне ўяўляе сабою вядомую змену ў вядомы прамежак часу. Змене ў драматургіі адпавядае змена лёсу, радасная ў камедыі і сумная ў трагедыі. Прамежак часу можа ахопліваць некалькі гадзін, як у французскай класічнай драме, ці шматлікія гады, як у Шэкспіра.

Літаратура

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Драматургія
Віды і жанры тэатра
Матэрыялы ЭСБЕ