wd wp Пошук:

Арцём Алегавіч Булойчык

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Булойчык (нар. 16 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Балтыка» з Калінінграда.

Клубная кар’ера

З 2009 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2012 прапусціў з-за траўмы.

У красавіку 2013 года перайшоў у «Мінск». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб.

У сакавіку 2014 стаў іграком «Бярозы-2010»[2]. Другую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомелі», па выніках якога клуб не стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[3]. У выніку, у красавіку 2015 года Булойчык далучыўся да клуба Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[4].

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавага «Дняпра»[5]. Быў іграком асноўнага складу ў другой палове сезона 2015. У пачатку 2016 года разам з камандай рыхтаваўся да новага сезона, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клубам быў разарваны[6], і Арцём папоўніў склад «Промня». У ліпені 2016 года перайшоў у іншы сталічны клуб — «Тарпеда»[7], у снежні таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[8].

У пачатку 2017 трэніраваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, аднак са жніўня страціў месца ў аснове.

У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з НФК[11]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня стаў з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У жніўні таго ж года пакінуў клуб[13].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу, правёў 2 матчы.

Трэнерская кар’ера

У другой палове 2020 года, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнерам у структуры «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Віцебска»[14], таксама ўзначальваў рэзервовую каманду. Пакінуў віцебскі клуб у чэрвені 2022 года[15] і хутка далучыўся да калінінградскай «Балтыкі»[16].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльДынама181
2010Д1Дынама80
2011дубльДынама263
2012Д3Дынама-210
2013Д1Мінск120
2014Д2Бяроза-201070
2015 (1)Д21625 Ліепая1310
2015 (2)Д2Дняпро132
2016 (1)Д2Прамень93
2016 (2)Д2Тарпеда111
2017Д2Прамень304
2018Д1Прамень200
2019Д2НФК111
2020 (1)Д2Гомель110

Зноскі

  1. Artem Buloychik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Артём Булойчик перешел в “Березу-2010”
  3. «Гомель» приостановил сотрудничество с Булойчиком Архівавана 25 снежня 2015.
  4. С амбициями, но без четко сформулированных целей (9)
  5. Булойчик перешел в «Днепр»
  6. “Днепр” расторг контракты с Булойчиком, Андросовым и Купцовым
  7. Доценко, Францкевич и Булойчик перешли в минское «Торпедо», Кротов и еще 5 футболистов покинули клуб
  8. ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ ТАРПЕДА Архівавана 29 студзеня 2018.
  9. «Луч» подписал контракт с Булойчиком
  10. Булойчик покинул “Луч”
  11. Булойчик стал игроком НФК
  12. Булойчик стал игроком “Гомеля”
  13. Булойчик покинул “Гомель”
  14. Сосницкий, Грищенко и Булойчик вошли в тренерский штаб “Витебска”
  15. Футбол. Артем Булойчик покинул тренерский штаб “Витебска”
  16. Тренер Артем Булойчик сменил “Витебск” на “Балтику”. Антон Михашенок также покинул команду
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК 1625 Ліепая
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта