.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Булойчык (нар. 16 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Балтыка» з Калінінграда.
З 2009 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2012 прапусціў з-за траўмы.
У красавіку 2013 года перайшоў у «Мінск». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб.
У сакавіку 2014 стаў іграком «Бярозы-2010»[2]. Другую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы.
У лютым 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомелі», па выніках якога клуб не стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт[3]. У выніку, у красавіку 2015 года Булойчык далучыўся да клуба Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая»[4].
У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавага «Дняпра»[5]. Быў іграком асноўнага складу ў другой палове сезона 2015. У пачатку 2016 года разам з камандай рыхтаваўся да новага сезона, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клубам быў разарваны[6], і Арцём папоўніў склад «Промня». У ліпені 2016 года перайшоў у іншы сталічны клуб — «Тарпеда»[7], у снежні таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда»[8].
У пачатку 2017 трэніраваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, аднак са жніўня страціў месца ў аснове.
У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[10] і неўзабаве падпісаў кантракт з НФК[11]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня стаў з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У жніўні таго ж года пакінуў клуб[13].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу, правёў 2 матчы.
У другой палове 2020 года, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнерам у структуры «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Віцебска»[14], таксама ўзначальваў рэзервовую каманду. Пакінуў віцебскі клуб у чэрвені 2022 года[15] і хутка далучыўся да калінінградскай «Балтыкі»[16].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Дынама | ![]() | 18 | 1 |
2010 | Д1 | Дынама | ![]() | 8 | 0 |
2011 | дубль | Дынама | ![]() | 26 | 3 |
2012 | Д3 | Дынама-2 | ![]() | 1 | 0 |
2013 | Д1 | Мінск | ![]() | 12 | 0 |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 7 | 0 |
2015 (1) | Д2 | 1625 Ліепая | ![]() | 13 | 10 |
2015 (2) | Д2 | Дняпро | ![]() | 13 | 2 |
2016 (1) | Д2 | Прамень | ![]() | 9 | 3 |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда | ![]() | 11 | 1 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() | 30 | 4 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() | 20 | 0 |
2019 | Д2 | НФК | ![]() | 11 | 1 |
2020 (1) | Д2 | Гомель | ![]() | 11 | 0 |