Арсеній (Арсен) Дзіянісавіч Арсенка (15 сакавіка 1903, Новая Вадалага, Харкаўская вобласць — 30 жніўня 1945) — беларускі і ўкраінскі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1944)[1] і акцёр
.
Скончыў у 1928 годзе Харкаўскі музычна-драматычны інстытут[ru]. У 1928-37 працаваў у оперных тэатрах Харкава, Адэсы[2], у Вялікім тэатры СССР[1].
З 1937 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1][2].
Памёр 30 жніўня 1945 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У 1950 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявай ліры і гарэльефам[2].
Першы выканаўца галоўнай партыі ў операх «У пушчах Палесся» А. Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Андрэй)[1]. Таксама выконваў ролі Змітрака ў оперы «Міхась Падгорны» і Апанаса ў «Алесе» Я. К. Цікоцкага[3]. Сярод лепшых роляў класічнага рэпертуару: Фігаро («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні), Жэрмон і Рыгалета («Травіята» і «Рыгалета» Д. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага). Арсенка валодаў высокай вакальнай культурай, створаныя ім вобразы адрозніваліся арыгінальнасцю музычнай і сцэнічнай трактоўкі. Выступаў і як камерны спявак[1][2].