wd wp Пошук:

Арсеній Дзіянісавіч Арсенка

Арсеній (Арсен) Дзіянісавіч Арсенка (15 сакавіка 1903, Новая Вадалага, Харкаўская вобласць — 30 жніўня 1945) — беларускі і ўкраінскі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1944)[1] і акцёр

.

Біяграфія

Скончыў у 1928 годзе Харкаўскі музычна-драматычны інстытут[ru]. У 1928-37 працаваў у оперных тэатрах Харкава, Адэсы[2], у Вялікім тэатры СССР[1].

З 1937 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1][2].

Магіла Арсена Арсенкі

Памёр 30 жніўня 1945 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У 1950 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявай ліры і гарэльефам[2].

Творчасць

Першы выканаўца галоўнай партыі ў операх «У пушчах Палесся» А. Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Андрэй)[1]. Таксама выконваў ролі Змітрака ў оперы «Міхась Падгорны» і Апанаса ў «Алесе» Я. К. Цікоцкага[3]. Сярод лепшых роляў класічнага рэпертуару: Фігаро («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні), Жэрмон і Рыгалета («Травіята» і «Рыгалета» Д. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага). Арсенка валодаў высокай вакальнай культурай, створаныя ім вобразы адрозніваліся арыгінальнасцю музычнай і сцэнічнай трактоўкі. Выступаў і як камерны спявак[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Арсенко Арсений Дионисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
  2. 1 2 3 4 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  3. АРСЕНКО Арсен Дионисович Архівавана 23 мая 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Нарадзіліся ў Валкаўскім павеце (Харкаўская губерня)
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў імя І. П. Катлярэўскага
Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Памерлі 30 жніўня
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 1945 годзе
Акцёры СССР
Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Оперныя спевакі і спявачкі Украіны
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Нарадзіліся 15 сакавіка
Музыканты паводле алфавіта
Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Народныя артысты Беларускай ССР
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Барытоны
Акцёры паводле алфавіта
Асобы