wd wp Пошук:

Кветка шчасця

«Кветка шчасця» — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара Аляксея Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы Міхася Чарота «На Купалле»[1] ў 1939 годзе.

Гісторыя стварэння

Лібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм’ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета[2].

Апісанне

Дырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, У. М. Шахрай(руск.) бел., мастак Л. Кроль[2].

Кампазітар Іван Дзяржынскі пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве[3], што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб’ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля»[4]. У той жа дзень Д. Кабалеўскі на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся[3] так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны»[5].

Вядома, што ў падрыхтоўцы дэкарацый да пастаноўкі ў Маскве прымаў удзел Міхась Філіповіч[6].

Акцёры

Сцэна з оперы

Узнагароды і ацэнкі

Спектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[14].

Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга[15], мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[3].

Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр[9].

Зноскі

  1. Папараць — кветка(недаступная спасылка)
  2. 1 2 Туренков А. Е.(недаступная спасылка) (руск.)
  3. 1 2 3 НЕЗАМЕТНЫЙ ХУДОЖНИК ЛИПА КРОЛЬ (руск.)
  4. Известия. — 9.06.1940.
  5. Советская Белоруссия. — 9.06.1940.
  6. Міхаіл Філіповіч [Выяўленчы матэрыял] = Михаил Филиппович = Mikhail Filipovich : [альбом / аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцахоўская]
  7. Фатаграфія Л. Александроўскай у ролі Надзейкі
  8. Голас Александроўскай
  9. 1 2 Цветок счастья Риты Млодэк(недаступная спасылка) (руск.)
  10. Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
  11. КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
  12. Этот день в истории 9 января (руск.)
  13. Цэпава Галіна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  14. Дз. Жураўлёў (БелЭн, 2003)
  15. У истоков современной белорусской композиторской школы: К 120-летию со дня рождения А. Е. Туренкова (1886—1958) Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Оперы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тэатр Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі