wd wp Пошук:

Стэла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стэла (значэнні).

Пахавальная стэла са Старажытнага Егіпта

Стэла (грэч.: στήλη, stēlē) — каменная, мармуровая, гранітная або драўляная пліта (ці слуп) з высечанымі на ёй тэкстамі ці выявамі. Устанаўліваецца ў якасці пахавальнага або памятнага знака. Не варта блытаць з абеліскам — па большай частцы слупом ці конусападобнай калонай.

У Кітаі стэлы былі папулярны на працягу шматлікіх стагоддзяў яго гісторыі. Іх узводзілі як рэлігійныя арганізацыі, так і імператары, а ў нашы дні — камуністычны ўрад. Найбольш важныя, асабліва імператарскія, стэлы часта ўстанаўліваліся на спіне каменных чарапах, т.з. «гуйфу» ці «бісі». У старажытнай кітайскай сталіцы Сіяне вялікая колькасць стэл экспануецца ў музеі, вядомым як Лес стэл.

Шырока вядомыя стэлы

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Эпіграфіка
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты паводле тыпу
Катэгорыя·Стэлы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты