wd wp Пошук:

Аляксандр Антонавіч Саладуха

Аляксандр Антонавіч Саладуха (18 студзеня 1959, Каменка, Сергіева-Пасадскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі і расійскі спявак, выканаўца папулярнага рэпертуара. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2018).[1]

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў лекарам, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.

Пазней — саліст эстраднага аркестра ДК Белсавпрофа.

З 1987 года — саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.

1989 год — пачата праца салістам тэатра песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.

1991 год — пачатак сольнай кар’еры, выступ з гуртам «Карусель». Песні: на рускай і беларускай мовах, стылістыка: шлягерная песня. Бярэ ўдзел у тэле- і радыёперадачах, выступае з канцэртамі ў краінах СНД.

У 1995 годзе прыехаў у Расію. Выйшаў альбом «Здравствуй, чужая милая». На аднайменны хіт, які з’яўляецца рэмейкам быў зняты кліп, што патрапіў у праграму «Добрай раніцы, краіна!». Але неўзабаве Саладуха вярнуўся ў Мінск[2].

У канцы 1990-х спявак ізноў з’явіўся ў Расіі і пачаў супрацоўнічаць з Аляксандрам Марозавым[ru]. У кастрычніку 1999 года быў зняты кліп на песню «Каліна». Ратацыя на расійскіх тэлеканалах, у тым ліку на «Расіі-1» («Добрай раніцы, краіна!»).

3 ліпеня 2000 года выйшаў альбом «Калина, калина», які меў добры попыт у Расіі. Але ўжо 8 ліпеня Саладуха зноў з’ехаў у Беларусь[3]. Песні «Калина», «Обнимала, не любила» і «Плыть, плыть, плыть» перайшлі ў рэпертуар братоў Радчанка[ru].

У 2005 годзе — прэзентацыя альбома «Сотні кіламетраў да кахання» (увайшлі кампазіцыі мінулых гадоў і новыя песні). Песня «Вінаград» патрапіла ў ратацыю «Дарожнага радыё[ru]».

20 верасня 2007 года у Віцебскім летнім амфітэатры адбыўся сольны канцэрт (соты канцэрт у рамках тура па гарадах Беларусі ў падтрымку альбома ў 2007 году) Аляксандра Саладухи «Сотни километров до любви», прысвечаны 20-гадоваму юбілею канцэртнай дзейнасці артыста.[4]

У 2009 годзе на ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай мэрам Вітаўтасам Грубляўскасэм, узнагароджаны званнем ганаровага жыхара горада Клайпеда.

У 2010 годзе выйшаў альбом «Ты для меня сбылась» з кліпам на загалоўную кампазіцыю.

У 2011 годзе выйшаў фільм пра Аляксандра Саладуху «Дочкі маёй вочы». У кадры фільма патрапіў Стас Міхайлаў[ru], які таксама супрацоўнічаў з Саладухай як аўтар (песні «Табе, каханая»)[5]. У тым жа годзе Саладуха зноў прыехаў у Расію і запісаў альбом. 11 лістапада ён быў выпушчаны.

Альбом быў сустрэты змяшанай рэцэнзіяй Іллі Маліноўскага, які адзначыў, што хітоў накшталт «Чужой мілай» і «Вінаграда» на дыску няма. Матэрыял занадта падобны на песні з папярэдніх альбомаў. Станоўча ахарактарызаваў музыку (акрамя песні Міхайлава) і аранжоўкі: «Настолькі непрадказальныя музычныя хады мог напісаць толькі адзін з самых знакамітых кампазітараў краіны» (беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў[ru]). Крытыцы падвергліся тэксты песень. Паводле меркавання Маліноўскага, яны самыя тыповыя, але шчырае і нават наіўнае выкананне Саладухі уносіць у іх вызначаны сэнс. Вельмі негатыўна журналіст адгукнуўся пра тэкст песні «Памяці У. Мулявіна». Тое, што гэты тэкст быў паказаны як народны, паводле меркавання Маліноўскага, азначае, што аўтар проста «схаваўся» «з-за сораму» за сваю бясталентнасць[6].

Аляксандр Саладуха працуе над новым альбомам, выпуск якога быў запланаваны на 2014 год. Працоўная назва — «Я кахаю жанчын і дзяцей». Загалоўная кампазіцыя ўжо ў 2012 годзе патрапіла на «Рускае Радыё»[7].

У 2014 годзе Аляксандр Саладуха даў сольны канцэрт на «Мінск-Арэне», самай вялікай пляцоўцы ў Беларусі.

У жніўні 2022 года спявак прэзентаваў новы хіт «За агронома», прысвечаны працаўнікам аграпрамысловага комплексу. Песню высока ацаніў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Ігар Брыло, назваўшы яе гімнам уборачнай кампаніі.[8]

Найбольш вядомыя песні

Фестывалі

Узнагароды

Дыскаграфія

Галерэя

Аляксандр Саладуха
Аляксандр Саладуха
Аляксандр Саладуха

Зноскі

  1. Президент присвоил Солодухе звание «Заслуженный артист Республики Беларусь»(руск.) , TUT.BY (10 студзеня 2018 у 18:40). Праверана 8 лютага 2019. Архівавана 24 чэрвеня 2019.
  2. «Зубастае» інтэрв’ю ў праграме «Да нас прыехаў…»
  3. SB.BY — Беларускі хіт. Саладуха(недаступная спасылка)
  4. 1 2 Відэасэрвіс Belarus-Live!
  5. Аляксандр Саладуха здымае трэці фільм пра сябе.
  6. Аляксандр Саладуха — «Берагі»
  7. Аляксандр Саладуха за адзін канцэрт зарабіў 30 тысяч еўра Архівавана 31 кастрычніка 2014.
  8. http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/brylo-o-kompozicii-soloduhi-za-agronoma-eta-zamechatelnaya-pesnya(недаступная+спасылка)
  9. XVIII Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі кірмаш у Віцебску» Ўдзельнікі: Саладуха (Беларусь) Архівавана 19 лютага 2009.
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2018 года № 8 «Аб узнагароджанні»
  11. https://www.sb.by/articles/aleksandru-solodukhe-vruchili-yubileynuyu-medal-minselkhozproda-za-khit-za-agronoma.html
  12. Александр Солодуха — Медиа библиотека Архівавана 24 лістапада 2009.
  13. Александр Солодуха выпустил новый альбом «Мы будем вместе» Архівавана 16 ліпеня 2020.
  14. Альбом «Новое и лучшее» (Александр Солодуха) в Apple Music
  15. https://open.spotify.com/album/4qvrMc6drcCTMzYJyCzMZM

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сергіевым Пасадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай