wd wp Пошук:

Рускае Радыё

«Ру́скае Ра́дыё» (па-руску — «Русское Радио») — папулярная расійская FM-радыёстанцыя.

«Русское Радио» пачало вяшчанне 2 жніўня 1995 года ў Маскве. Першым у эфір выйшаў дыджэй Марсель Гансалес. Ад самога пачатку асноўны фармат перадачаў складаюць папулярныя песні толькі на рускай мове — у адрозненне ад іншых падобных FM радыёстанцый, якія перадаюць шмат заходнееўрапейскай і амерыканскай музыкі. Дэвіз станцыі — «Всё будет хорошо!» («Усё будзе добра!»)

На сённяшні дзень «Русское Радио» вяшчае ў болей чым 950 гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі (у Мінску — на частаце 98.9 FM), Украіне, Казахстане, Малдове, Кыргызстане, Арменіі, і краінах Балтыі. Апроч гэтага, прамы эфір радыёстанцыі транслюецца ў Інтэрнэце, такім чынам даючы магчымасць слухаць яе ў любой краіне свету.

Асноўную частку эфіру складаюць папулярныя на дадзены момант песні, а таксама хіты мінулых гадоў і іншыя песні. Таксама можна пачуць разнастайныя перадачы; раз на гадзіну выходзяць выпускі навінаў, прадстаўленыя Рускай Службай Навінаў. У розных рэгіёнах праграма можа адрознівацца, але асноўныя перадачы з Масквы транслююцца ўсюды. Вяшчанне адбываецца ў кругласутачным рэжыме.

«Русское Радио» з’яўляецца заснавальнікам расійскай штогадовай музычнай прэміі «Залаты грамафон».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Радыёстанцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Радыёстанцыі