wd wp Пошук:

Алег Клімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімаў. Алег Клімаў (нар. 24 снежня 1964[2], Ленінск, Казахстан) — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінску (Казахстан)[4]. У 1988 годзе скончыў філіал «Усход» Маскоўскага авіяцыйнага інстытута[4]. У 1988—1993 гадах працаваў на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі імя Р. К. Арджанікідзе[4]. Затым два гады займаўся прыватным прадпрымальніцтвам[5].

З 1995 года пачынаецца кар’ера журналіста: Клімаў піша артыкулы ў часопісы «руск.: Несси», «руск.: Золотая орхидея»[4]. У 1997 годзе пераходзіць у штат «Музыкальнай газеты» і ўжо праз два гады замацоўваецца на пасадзе шэф-рэдактара выдання, дзе заставаўся да закрыцця газеты ў 2007 годзе[4][6], часам піша пад псеўданімам «О’К»[7]. Паралельна з гэтым у 2003—2009 гадах быў шэф-рэдактарам часопіса «НОТ-7»[4].

У той жа час працаваў на беларускім тэлебачанні вядучым музычнага спаборніцтва «The Global Battle of the Bands» (2006—2007 годы), быў рэдактарам шоу «руск.: Звёздный ринг» на канале «СТБ» (2009—2010 годы)[5].

Вядомасць Клімаву прынесла супрацоўніцтва з музычным парталам «Experty.by», дзе ён быў штатным крытыкам на працягу 2008—2013 гадоў[5]. Паралельна з гэтым у 2009—2012 гадах пісаў калонкі для «СБ. Беларусь сегодня»[8], у 2006—2013 гадах — для «БелаПАН». З 2013 года піша ў газеце «Культура».

У 2011 годзе атрымаў музычную прэмію «Ліра» як «Найлепшы журналіст»[9].

Ацэнкі

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Клімава да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[10].

Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калонке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу, які і пасля закрыцця «Музыкальной газеты» працягнуў займацца музычнай журналістыкай: «Застаўся адзін няпераменны Алег Клімаў. Я шчыра ім захапляюся, але баюся, што асабіста ў мяне да яго ўзросту будзе нашмат менш душэўнай стойкасці і адэкватнасці»[11].

Рэцензія Клімава на альбом Лючаны «руск.: Улечу…» была названа найлепшай за 2008 год паводле версіі лэйбла «West Records»[12].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Алег Клімава, бо той «варта піша пра музыку»[13].

Таццяна Мушынская з часопіса «Мастацтва» разважала пра стыль аўтара з нагоды атрымання прэміі «Ліра» ў 2012 годзе: «Публікацыі Клімава асабіста мне больш нагадваюць свецкую хроніку, крыху разбаўленую журналісцкімі сентэнцыямі»[9].

Зноскі

  1. http://pdf.kamunikat.org/5143-1.pdf
  2. Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага года і не толькі / Віталь Супрановіч. — Мінск: БМАgroup, 2006. — С. 425. — 440 с. — 2 000 экз. — ISBN 000-5673-16-4.
  3. Будкін, Сяргей Рух на накруткі(бел.) . Тузін Гітоў (25 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2010. Праверана 30 сакавіка 2020.
  4. 1 2 3 4 5 6 Олег КЛИМОВ(руск.) . СБ. Беларусь сегодня. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019.
  5. 1 2 3 Олег Климов (штатный эксперт, 2008-2013)(руск.) . Experty.by (14 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  6. Свердлов, Павел Музыкальные журналисты против Конрада Ерофеева(руск.) . KYKY.ORG (3 лютага 2015). — Олег Климов — легендарный редактор «Музыкальной газеты». Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
  7. «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету»(руск.) . citydog.by (10 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
  8. SB Алег Клімаў стаў калюмністам «Саўбеліі»(бел.) . Тузін Гітоў (26 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 30 сакавіка 2020.
  9. 1 2 Мушынская, Таццяна (2012-01-01). “«А дзе мне ўзяць такую песню»”. Мастацтва (1 (346)). ISSN 0208-2551. http://kimpress.by/?DomainName=mast&id=881&mode=print&page=2.
  10. Самусик, Ольга «Тузін гітоў» :: Первый сборник – первая ласточка?(руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  11. Замировская, Татьяна ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME(руск.) . БелаПАН (11 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
  12. West Records: в 2008 года в белорусском шоу-бизнесе наблюдался настоящий диско-бум(руск.) . БелаПАН (30 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2014. Праверана 16 красавіка 2020.
  13. Боярович, Дмитрий; Хацкевич, Елена Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай»(бел.) . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Культура»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахстане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта