wd wp Пошук:

Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй

Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй (нар. 14 снежня 1957, Мінск — пам. 22 красавіка 2017, Мінск[1]) — беларускі журналіст.

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1989). У 1983—1993 — музычны аглядальнік газеты «Чырвоная змена». У 1985—1988 — старшыня мінскага рок-клубу «Няміга». У 1993—2001 выступаў як музычны аглядальнік шэрагу рэспубліканскіх выданняў, ад 1999 — музычны касультант лэйблу «БМАgroup». У 2001—2005 — вядучы музычных рубрык і аглядальнік газет «Новы Час», «Наша слова», «Знамя юности», «Белорусы и рынок», часопісаў «Дзеяслоў», «Роднае слова», ад 2005 — музычны карэспандэнт і аналітык інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».

Удзельнічаў у арганізацыі фестываляў «Тры колеры» (1986, 1988), выступаў як член журы на фестывалі «Lithuanica» (1986), удзельнічаў ва Усесаюзнай рок-канферэнцыі ў Свярдлоўску (1988).

Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з В. Мартыненкам), а таксама «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Мінск, разам з В. Мартыненкам)[2]. Аўтар шэрагу ўступных артыкулаў да выданняў «БМАgroup».

Памёр ва ўзросце 59 гадоў ад сардэчнага прыступу.[1]

Зноскі

  1. 1 2 Ад сардэчнага прыступу памёр музычны крытык Анатоль Мяльгуй / Наша Ніва
  2. Ареша; misty СТАТЬИ: Презентация третьего тома книги «222 альбомы беларускага року і ня толькі»(руск.) . LiveSound.by (7 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Журналісты Беларусі
Памерлі ў 2017 годзе
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Памерлі ў Мінску
Памерлі 22 красавіка
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся ў 1957 годзе
Музычныя крытыкі Беларусі
Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Нарадзіліся 14 снежня
Асобы
Музычныя крытыкі СССР