wd wp Пошук:

Маскоўскі авіяцыйны інстытут

Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы ўніверсітэт) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.

Гісторыя

У канцы 20-х гадоў, у сувязі з шырокім разваротам работ па індустрыялізацыі СССР і, у прыватнасці, стварэнню савецкай авіяцыі, паўстала пытанне аб неабходнасці значнага пашырэння падрыхтоўкі інжынерных кадраў. У сувязі з гэтым 20 сакавіка 1930 года было прынята рашэнне аб падзеле Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча на пяць спецыялізаваных інжынерных ВНУ, у ліку якіх было і Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча. 20 жніўня 1930 года Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча было пераназвана ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Савет народных камісараў СССР прыняў рашэнне аб эвакуацыі інстытута з Масквы ў Алма-Ату. Эвакуацыя пачалася ў кастрычніку 1941 года. Аднак ужо ў лютым 1942 года, пасля паражэння немцаў пад Масквой, інстытут вярнуўся ў Маскву.

У 2009 годзе інстытуту быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага інстытута.

19 мая 2011 года навучальная ўстанова была перайменавана ў «Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы універсітэт)».

31 сакавіка 2015 года была праведзена рэарганізацыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута шляхам далучэння да яго Расійскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта ім. Цыялкоўскага[1].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Гісторыя МАІ Архівавана 8 лістапада 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Авіяцыйныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Транспартныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Авіяцыя Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маскоўскі авіяцыйны інстытут
Катэгорыя·Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Масквы